Х-22 (крылатая ракета)

расейская процікарабельная паветраная крылатая ракета

Х-22 «Бура» (па клясыфікацыі NATOAS-4 Kitchen — «кухня») — савецкая/расейская звышгукавая крылатая супрацькарабельная ракета паветранага базаваньня вялікай адлегласьці. Уваходзіць у склад авіяцыйнага ракетнага комплексу К-22.

Х-22

Х-22, падвешаная да бамбавіка Ту-22М
Тып крылатая ракета
Краіна паходжаньня СССР
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар А. Я. Беразьняк
Мадыфікацыі Х-22ПГ
Х-22ПСІ
Х-22МА, Х-22МП
Х-22П, Х-22М, Х-22НА
Х-22Б
Характарыстыкі
Вага 5635-5780 кг
Даўжыня 11,65-11,67 м
Вышыня 1,81 м (у складзеным стане)
Дыямэтар 0,9-0,92 м

Маса боегалоўкі 630—1000 кг
Магутнасьць выбуху да 0,35-1,0 Мт (пры тэрмаядзернай начынцы)

Рухавік ВРР С5.44 (Р201-300)
да 13,4 кН
Размах крылаў 2,99—3,0 (3,35) м
Практычная далёкасьць да 600 км
Вышыня палёту 22,5—25 км
Хуткасьць 3,5—4,6 М

Прызначалася для паразы радыёлякацыйна-кантрасных кропкавых (авіяносцы) і пляцовачных мэт (авіяносных ударных груп), з дапамогай адмысловай (ядзернай) або фугасна-кумулятыўнай БЧ.

Канструкцыя

рэдагаваць

Фюзеляж ракеты круглага перасеку, тэхналягічна падзелены на 4 адсекі. У канструкцыі шырока выкарыстоўваецца нержавелая сталь і тытан. У насавой частцы ракеты ўсталяваны радыёпразрысты абцякальнік з антэнным блёкам і прывадам.

У першым адсеку ўсталяваны блёкі апаратуры навядзеньня з кантрольным раздымам, сьпіртавая сыстэма астуджэньня блёкаў ГСН і спэц-БЧ, баявая частка з сыстэмай узьвядзеньня і засьцярогі. Далей знаходзіцца бак-адсек акісьляльніка (на 3049 кг) і бак-адсек паліва (на 1015 кг). У чацьвертым адсеку знаходзяцца блёкі аўтапілёта АПК-22, праграмна-выканаўчы мэханізм, электраабсталяваньне, акумулятарная батарэя, балоны з паветрам і азотам і агрэгаты наддуву бакаў, гідрапрывады рулёў, ВРР, запраўныя гарлавіны для паліва і акісьляльніка.

Тэхнічныя характарыстыкі

рэдагаваць
  • Памеры ракеты: даўжыня — 11,6 м;
  • дыямэтар — 0,94 м.
  • Стартавая вага ракеты — да 5780 кг.
  • Апярэньне: пярэдняе — трохкутнае з складваючымся крылом са стрэлабачнасьцю па пярэднім беражку 75,5°;
  • задняе апярэньне — крыжападобнае, з складваючымся подкілевым грэбнем.
  • Сілкавальная ўсталёўка — двухрэжымны ВРР Р201-300.
  • Паліўная сумесь — паліва — «Самін» ТГ-02; акісьляльнік — 27 % раствор тэтрааксіду азоту ў канцэнтраванай азотнай кісьле (меланж, АК-27І).
  • Баявая частка — фугасна-кумулятыўная пранікальная БЧ з выбуховым рэчывам (СТСТ) падвышанай магутнасьці (маса 950 кг, зь якіх маса СТСТ — 500 кг) з кантактным выбухоўнікам ці манаблочная ядзерная БЧ з трацілавым эквівалентам ад 350 кілятон да 1 мэгатоны, з дэтанатарам, якія ініцыяваў кантактны падрыў ці паветраны (на зададзенай далёкасьці ад мэты).

Х-22ПСІ камплектавалася вылучна спэцзарядам, а для Х-22П была распрацавана палегчаная БЧ з 1200 пашкоджваючымі элемэнтамі. Для Х-22Н таксама выкарыстоўвалася палегчаная да 630 кг БЧ з фугасна-кумулятыўным зарадам, якая выпальвала ў борце карабля дзірку памерам 22 кв.м і ў глыбіню да 12 м.

Сыстэма навядзеньня ракеты: камбінаваная сыстэма саманавядзеньня «ПГ», якая спалучае праграмнае кіраваньне ад аўтапілёту і радыёлякацыйнае — ад галоўкі «ПГЫ», для ўдараў па радыёкантрастных кропкавых мэтах. «ПМГ» — мадыфікаваная ГСН з актыўным радыёлякацыйным каардынатарам мэты і двухрэжымным аўтапілётам, зь верхняй і ніжняй траекторыяй палёту. Пасіўная пеленгацыйная ГСН «ПСН» з навядзеньнем на выпраменьваньне імпульсных РЛС. Тыпавая праграма траекторыі палёту ракеты з радыёлякацыйнай сыстэмай навядзеньня: набор вышыні пасьля адчэпкі з носьбіта да 18 500 — 22 500 мэтраў і пераход у пікірваньне на мэту пры кутнім разузгадненьні 30°.

Месцы захоўваньня на тэрыторыі Беларусі

рэдагаваць
  • Вядома што ракеты Х-22 зь ядзернымі і тэрмаядзернымі боегалоўкамі, у гады існаваньня СССР, захоўваліся ў в/ч №75367 якая базавалася ля аэрадрома ў Мачулішчах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Х-22 (крылатая ракета)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў