Хэрсан Торэс

костарыканскі футбаліст

Хэ́рсан То́рэс (па-гішпанску: Gerson Torres; нар. 28 жніўня 1997 году) — костарыканскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Эрэдыяна» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.

Хэрсан Торэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 жніўня 1997(1997-08-28)[1][2] (27 гадоў)
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эрэдыяна
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018
2016
2017
2018—2019
2018—2019
2019—
Бэлен
Эрэдыяна (арэнда)
Амэрыка (арэнда)
Нэкакса
Эрэдыяна (арэнда)
Эрэдыяна
25 (2)
20 (3)
1 (0)
3 (0)
24 (0)
225 (29)
Зборныя
2017— Коста-Рыка 14 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
27 лістапада 2022.

Кар’ера

рэдагаваць

Торэс пачаў займацца футболам у акадэміі клюбу «Бэлен». Да асноўнай дружыны клюбу далучыўся ў 2015 годзе, калі каманды трэнаваў Хэрарда Ўрэньня. У красавіку дэбютаваў на прафэсійным узроўні ў матчы айчыннага першынства супраць «Пэрэса Сэледона», зьявіўшыся толькі на 22 хвіліны. Наступную частку году амаль не гуляў, але ў 2016 годзе замацаваўся ў складзе клюбу. Першы гол за каманду забіў 18 студзеня 2016 году ў браму «Сапрысы», што, аднак, не забясьпечыла клюбу перамогу (2:1). Улетку таго ж голу далучыўся на правах арэнды да складу «Эрэдыяны», зь якой таксама дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў КОНКАКАФ. У наступным сэзоне Торэс знаходзіўся ў арэндзе ў мэксыканскім клюбе «Амэрыка», але пасьля паніжэньня клюбу ў лізе быў вымушаны сысьці. Гульца перахапіў іншы сэксыканскі клюб «Нэкакса», але там ён толькі вобмаль часу правёў на пляцоўцы. Па вяртаньні ў «Эрэдыяну» паўабаронца замацаваўся ў асноўным складзе.

Міжнародная

рэдагаваць

Гулец дэбютаваў за нацыянальную зборную Коста-Рыкі 15 студзеня 2017 году ў пераможнай таварыскай сустрэчы супраць зборнай Бэлізу (3:0). Упершыню ўлучыць мяч у браму супернікаў, абараняючы колеры краіны, ў матчы супраць зборнай Гандурасу 16 лістапада 2021 году ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе адбору КОНКАКАФ да чэмпіянату сьвету 2022 году[3]. Гэта дазволіла гандурасцам атрымаць важкую перамогу зь лікам 2:1.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Эрэдыяна»:

«Нэкакса»:

  1. ^ а б в Gerson Torres // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Gerson Torres // FBref (мн.)
  3. ^ «Torres’ last-gasp goal delivers dramatic win for Costa Rica». CONCACAF.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць