Радыюс-вэктар
Ра́дыюс-вэ́ктар пункту ў прасторы — гэта вэктар, які злучае пачатак каардынат з гэтым пунктам і накіраваны да яго.
Каардынаты пункту зьяўляюцца каардынатамі яго радыюс-вэктару. Такім чынам, радыюс-вэктар адназначна ідэнтыфікуе пункт у прасторы. Абсалютная велічыня радыюс-вэктару складае адлегласьць пункту ад пачатку каардынат.
У трохмернай прастакутнай дэкартавай сыстэме каардынат радыюс-вэктар можна запісаць наступным чынам:
дзе x, y, z — каардынаты (абсцыса, ардыната і апліката) пункту, а , і — орты адпаведных каардынатных васей.
Таксама радыюс-вэктар можна запісаць як:
Тут r — велічыня радыюс-вэктару, а — яго орт. Такі запіс адметны тым, што ён прадстаўляе вэктар як здабытак двух множнікаў, першы зь якіх характарызуе яго велічыню, а другі — кірунак.