Хрысьціянска-сацыяльны зьвяз
Хрысьція́нска-сацыя́льны зьвяз (па-нямецку: Christlich-Soziale Union in Bayern; ХСЗ (па-нямецку: CSU)) — партыя ў Нямеччыне, што дзейнічае ў Баварыі. Заснаваная 13 кастрычніка 1945 г. Пазыцыянуе сябе як кансэрватыўная партыя на дэмакратычнай плятформе й выступае за ўвасабленьне хрысьціянскіх агульналюдзкіх ідэалаў у дзяржаўнай палітыцы. Дзейнічае толькі ў Баварыі, аднак рэгулярна атрымвае месцы ў нямецкім Бундэстагу, дзе са сваёй «сястрынскай» партыяй — Хрысьціянска-дэмакратычным зьвязам — утварае адзіную суполку, якая разам з ХДЗ фармуе дзейны ўрад Нямеччыны. У Эўрапарлямэнце ўваходзіць у фракцыю Эўрапейскай народнай партыі. У самой Баварыі ХСС доўгі час зьяўляецца пануючай партыяй. Налічвае 148 тыс. сяброў (сьнежань 2013) і па гэтым паказьніку зьяўляецца трэцяй па велічыні партыяй у Нямеччыне пасьля ХДЗ і СДПН.
Хрысьціянска-сацыяльны зьвяз | |
ням. Christlich-Soziale Union in Bayern | |
Лідэр партыі | Горст Зээгофэр |
---|---|
Заснавальнік | Ёзэф Мюлер |
Дата заснаваньня | 13 кастрычніка 1945 (79 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Мюнхэн, вул. Німфэнборк, д. Франца-Ёзэфа Штраўса, д. 64 |
Саюзьнікі і блёкі | ХДЗ |
Ідэалёгія | лібэралы, дэмакраты |
Інтэрнацыянал | Эўрапейская народная партыя |
Моладзевая арганізацыя | Моладзевы зьвяз |
Колькасьць | 144 360 (31 сьнежня 2015) |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
5 / 96 |
· Бундэстаг |
56 / 630 |
· Ляндтаг |
101 / 180 |
Афіцыйны сайт | csu.de |
Задачы ХСЗ
рэдагавацьХСЗ паўстаў у 1945 годзе. Спачатку ў ім дзейнічалі асобы, што найменш удзельнічалі ў жыцьці гітлераўскай Нямеччыны. У асноўным гэта былі ўдзельнікі царкоўнага жыцьця. Большасьць сябраў ХДЗ тады былі каталікі. Аднак сябрамі маглі быць іншыя хрысьціяне (лютэране і г. д.).