Котбус
Котбус (дол.-сорб. Chóśebuz, горн.-сорб. Choćebuz — трансьліт. Хоцебуз) — горад на ўсходзе Нямеччыне. Другі паводле велічыні горад зямлі Брандэнбург пасьля Патсдаму. Нягледзячы на тое, што доля сорбскага насельніцтва ў горадзе складае каля 1%, Котбус лічыцца іх палітычным і культурным цэнтрам у Ніжняй Лужыцы. Лужыцкая мова зьяўляецца афіцыйнай у горадзе.
Котбус | |||||
ням. Cottbus | |||||
![]() Цэнтар гораду | |||||
| |||||
Былая назва: | Хоцебуз | ||||
Мясцовая назва: | Хоцебуз | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Фэдэральная зямля: | Брандэнбург | ||||
Кіраўнік: | Хольгер Кельх[d] | ||||
Плошча: | 165,15 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 101 036 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 611,78 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 0355 | ||||
Паштовы індэкс: | 03042, 03044, 03046, 03048, 03050, 03051, 03052, 03053, 03054, 03055 | ||||
Нумарны знак: | CB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°46′ пн. ш. 14°20′ у. д. / 51.767° пн. ш. 14.333° у. д.Каардынаты: 51°46′ пн. ш. 14°20′ у. д. / 51.767° пн. ш. 14.333° у. д. | ||||
Котбус на мапе Нямеччыны ![]() ![]() Котбус | |||||
![]() | |||||
https://www.cottbus.de |
ГісторыяРэдагаваць
У III-IV стагодзьдзях на тэрыторыі сучаснага Котбусу жылі германскія плямёны. У VI ст. сюды прыйшлі славяне, а ў VIII ст. — славянскае племя лужычанаў, якія пабудавалі на беразе ракі Шпрэе ўмацаванае паселішча. З XI-XII стагодзьдзяў яны сталі пастаянна пражываць у гэтым паселішчы.
Упершыню Котбус згадваецца 30 лістапада 1156 году. Гарадзкія прывілеі ён атрымаў паміж 1216 і 1225 гадамі. З 1199 да 1445 году горад належаў да франскага шляхецкага роду Катэбуцаў (Котвіцаў). З 1445 году Котбус у складзе Брандэнбургу (пазьней — Прусіі), за выключэньнем 1807-1815 гадоў, калі ён належаў Саксоніі. Пасьля Другой Сусьветнай вайны быў у складзе Савецкай акупацыйнай зоны, пасьля чаго — у НДР, а пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе ўвайшоў у склад фэдэральнай зямлі Брандэнбург.
СлавутасьціРэдагаваць
СпортРэдагаваць
- Футбольны клюб Энэргі Котбус
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Котбус — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў