Хорапуць

рака ў Беларусі

Хо́рапуць — рака ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Іпуці (басэйн Дняпра). Даўжыня 45 км. Плошча вадазбору 528 км². Выдатак вады ў вусьці 2,06 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Рака
Хорапуць
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Чырвоны Арол
Вусьце Іпуць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 45 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,06 м³/с
Плошча басэйну 528 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Чырвоны Арол, вусьце на заходняй ускраіне места Добрушу. Рака цячэ Гомельскім Палесьсем.

Даліна трапэцападобная, у вусьці зьліваецца з далінай Іпуці. Абалона пераважна лугавая. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня яго 2—3 м у вярхоўі, у вусьці да 12 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 383

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 383