Хмяльніцкі (карвэт)

украінскі вайсковы карабель

«Хмяльніцкі» (U208) — малы супрацьлодкавы карабель, пазьней — карвэт Вайскова-марскіх сілаў Украіны. Шматмэтавы карабель прыбярэжнага дзеяньня праекту 1241.2 (Pauk-I class па клясыфікацыі НАТА). Да 1998 году — МПК-116.

U208 Хмяльніцкі

Краіна: Украіна Украіна
Тып: карвэт
Кляса: праект 1241.2
Гісторыя:
Вытворца: Яраслаўскі суднабудаўнічы завод № 512
Пачатак будаўніцтва: 20 кастрычніка 1983
Спуск на ваду: 26 студзеня 1985
Пачатак эксплюатацыі: 9 верасьня 1985
Статус: невядомы пасьля 20 сакавіка 2014
Характарыстыкі:
Даўжыня: 57,6 м
Шырыня: 10,4 м
Уляганьне: 4
Сілавая ўсталёўка: 2 дызэлі, 20 000
Хуткасьць: 28 вузлоў
Павозка: 41 чалавек
Узбраеньне:
Артылерыя: 76-мм артустаноўка АК-176М
  • 30-мм артустаноўка АК-630
  • 2 РБУ-1200
Ракетнае ўзбраеньне: ПЗРК «Ігла» (ПУ, 16 ракэт 9М-313)
Мінна-тарпэднае ўзбраеньне: 2×2 533-мм арпэдных апарата

20 сакавіка 2014 году быў захоплены расейскімі ваеннымі і чальцамі «крымскай самаабароны»[1].

Асаблівасьці праекту рэдагаваць

Праект 1241.2 — сэрыя малых супрацьлодкавых караблёў, якія будаваліся ў СССР для вайскова-марскога флёту і марскіх частак памежных войскаў КДБ у 1980-х гадах. Памежны варыянт карабля практычна паўтарае супрацьлодкавы варыянт карабля 1241.2 праекту. Створаны на базе распрацаванага ў 1973 годзе ЦКБ «Алмаз» праекту ракетнага катэра 1241 адрозьніваецца ад яго ўзбраеньнем (адсутнасьць ўдарнага комплэксу, замест яго ўзмоцненае супрацьлодкавая ўзбраеньне), больш эканамічнай энэргетычнай устаноўкай (замест газатурбіннай энэргетычнай устаноўцы ўжытая эканамічная дызэльная). Фактычна, праекты 1241.1 і 1241.2 апынуліся рознымі тыпамі караблёў.

Усяго ў 1976-1987 гадах было пабудавана 29 караблёў праекту 1241.2, у тым ліку для ВМФ — 9 адзінак, усе астатнія — для марскіх часьцін памежных войскаў.

Гісторыя карабля рэдагаваць

Малы супрацьлодкавы карабель МПК-116 быў закладзены на стапелі Яраслаўскага суднабудаўнічага завода № 512 20 кастрычніка 1983 г. і ўжо 9 ліпеня 1984 году залічаны ў сьпісы караблёў ВМФ СССР. Спушчаны на ваду 26 студзеня 1985 году і неўзабаве пераведзены па ўнутраных водных сыстэмах ў Азоўскае мора, а адтуль у Чорнае для праходжаньня здатачных выпрабаваньняў. Ўступіў у строй 9 верасьня 1985 году і 12 лістапада 1985 г. уключаны ў склад ЧФ.

МПК-116 уваходзіў у склад 307-га дывізіёна супрацьлодкавых караблёў сямнаццатай брыгады караблёў аховы воднага раёну, якая базавалася на возеры Данузлаў. Пры падзеле Чарнаморскага флёту СССР карабель прызначаўся для перадачы Вайскова-марскім сілам Украіны. Пры атрыманьні карабля ВМС Украіны ен дастаўся ў небаяздольным стане. У ВМС Украіны быў пераклясіфікаваны ў карвэт і атрымаў назву «Хмяльніцкі» (з бартавым нумарам U208).

З-за адсутнасьці нармальнага фінансаваньня ВМСб карабель доўгі час знаходзіўся ў рэзэрве. Пасьля доўгага сярэдняга рамонту ў Севастопалі ўпершыню выйшаў у мора ў верасьні 2011 году на хадавыя выпрабаваньні. У тым жа верасьні 2011 году карабель ўдзельнічаў у дасьледчым камандна-штабным вучэньні «Адэкватнае рэагаваньне», па пошуку, сачэньні і зьнішчэньні падводнай лодкі.

На пачатак 2014 году карабель базаваўся ля пасёлку Новаазернае, што ля возера Данузлаў.

Крымскі крызіс (2014) рэдагаваць

Пад час Крымскага крызісу, 20 сакавіка 2014 г. карвэт быў захоплены рускімі войскамі ў Севастопалі. Хадзілі чуткі што карвэт быў затоплены, але інфармацыя не пацьвердзілася[2] б аднак пад час штурму былі пашкоджаны (ці цалкам выведзены са сторою) хадавы мосьцік, дызэль-гэнератар №2, сыстэма кіраваньня галоўным рухавіком. Экіпаж быў вымушаны пакінуць судна[3].

Крыніцы рэдагаваць