Гэрнінг
Гэрнінг (па-дацку: Herning) — горад у Даніі. Знаходзіцца ў цэнтры паўвостраву Ютляндыі. Гэрнінг — адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны, уваходзіць у склад регіёну Цэнтральнай Ютляндыі (Midtjylland). Насельніцтва гораду на 1 студзеня 2016 году складала 48 531 чалавек[1].
Гэрнінг | |||||
дац. Herning | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1800 | ||||
Горад з: | 1913 | ||||
Краіна: | Данія | ||||
Рэгіён: | Міт’юлян | ||||
Плошча: | 1323,5 км² | ||||
Вышыня: | 58 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 48 531 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 36,67 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 7400 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°8′10″ пн. ш. 8°58′36″ у. д. / 56.13611° пн. ш. 8.97667° у. д.Каардынаты: 56°8′10″ пн. ш. 8°58′36″ у. д. / 56.13611° пн. ш. 8.97667° у. д. | ||||
Гэрнінг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://herningonline.dk |
Гісторыя
рэдагавацьГэрнінг называлі «сталіцай верасу» (hedens hovedstad): горад быў заснаваны на пачатку XIX стагодзьдзя падчас пэрыяду мэліярацыі. У выніку гэтага працэсу насельніцтва гораду значна павялічылася і ўзрос попыт на прадукцыю ды паслугі новых фэрмэраў раёну. Гэрнінг узьнік як раённы цэнтар гандлю.
У 1913 годзе Гэрнінг атрымаў права на правядзеньне кірмашоў. Так Гэрнінг стаў вядомы на тэкстыль: ткацкая прамысловасьць разьвівалася ў горадзе і вакол яго. Гэтая галіна калісьці была асноўнай эканамічнай дзейнасьцю ў Гэрнінгу. Цяпер у горадзе месцяцца разнастайныя прамысловыя прадпрыемствы.
У 1965 ды 2003 гадах Гэрнінг стаў «горадам году ў Даніі»[2] па вэрсіі дацкай газэты «Юлянс Постэн» (Jyllands-Posten).
У Гэрнінгу месьціцца буйнейшы ў Скандынавіі выставачны цэнтар Messecenter Herning[3].
Адукацыя
рэдагавацьУ Гэрнінгу знаходзіцца Інстытут бізнэсу ды тэхналёгіі (Handels- og IngeniørHøjskolen)[4], які зьяўляецца факультэтам сацыяльных навук Оргускага ўнівэрсытэту (Aarhus Universitet)[5].
Мова
рэдагавацьУ Гэрнінгу, як і на астатняй Ютляндыі, шмат людзей, асабліва ў вёсках і мястэчках, размаўляюць на заходнім дыялекце дацкай мовы, які называецца ютляндзкі ці юцкі (jydsk, jysk).
Славутасьці
рэдагавацьУ Гэрнінгу знаходзіцца Элія (Elia)[6], унікальная манумэнтальная праца скульптара Інгвара Кронгамара. Яна ўяўляе сабой чорны 60-мэтровы купал з чатырма лесьвіцамі — 10 мэтраў у шырыню, якія ўкроеныя ў паверхню і глядзяць на чатыры бакі сьвету.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.statistikbanken.dk/BEF44 (дацк.) (анг.)
- ^ Сьпіс гарадоў году ў Даніі (дацк.)
- ^ Сайт выставачнага цэнтру ў Гэрнінгу (дацк.) (анг.)
- ^ Інстытут бізнэсу ды тэхналёгіі (дацк.) (анг.)
- ^ Орхускі ўнівэрсытэт (дацк.) (анг.)
- ^ Сайт скульптуры Элія (дацк.) (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэрнінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны турыстычны партал Гэрнінгу (дацк.) (анг.) (ням.)
- Афіцыйны сайт камуны Гэрнінг (дацк.) (анг.) (ням.)
- Фэстываль кароткіх стужак у Гэрнінгу (анг.)