Хавіер Бардэм

(Перанакіравана з «Хаўер Бардэм»)

Хавіе́р-А́нхэль Бардэ́м-Энсі́нас (па-гішпанску: Javier Ángel Encinas Bardem; нар. 1 сакавіка 1969 году, Ляс-Пальмас, Гішпанія) — гішпанскі кінаактор, які зьняўся ў больш як дваццаці гішпанскіх кінафільмах. Ляўрэат міжнародных кінапрэміяў, у тым ліку ўзнагароды Амэрыканскай кінаакадэміі ды BAFTA «За найлепшую мужчынскую ролю другога пляну» ў фільме «Старым тут ня месца» (2007). Таксама атрымаў «Залаты Глёбус» у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля — драма» за гэтую ролю.

Хавіер Бардэм
Javier Ángel Encinas Bardem
Імя пры нараджэньні Хавіер-Анхэль Бардэм-Энсінас
Дата нараджэньня 1 сакавіка 1969(1969-03-01)[1][2][3] (55 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак актор, кінаактор, рэгбіст, гулец у рэгбі-юніён, тэлеактор
Гады дзейнасьці 1990 — цяпер
Псэўданімы Javier Bardem
Бацька José Carlos Encinas Doussinague[d]
Маці Піляр Бардэм[d]
Дзеці Leo Bardem[d] і Luna Bardem[d]
Узнагароды
прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у гульнявым кіно[d] (2008) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну — кінафільм[d] (2007) Прэмія «Гоя» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (1995) Прэмія «Гоя» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1996) Прэмія «Гоя» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2011) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (2008) прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну — кінафільм[d] (2012) Прэмія «Гоя» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2005) прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2000) Прэмія «Гоя» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2003) прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (2007) Прыз Канскага кінафэстывалю за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2010) прэмія Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2000) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у гульнявым кіно[d] (2008) Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (2008) прэмія «Незалежны дух» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2001) Прэмія „Хвалі“[d] (1995) Эўрапейская кінаўзнагарода — прыз глядацкіх сымпатыяў найлепшаму актору[d] (1997) прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшаму актору[d] (2004) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] Premio Feroz for Best Main Actor[d] (2022) Sant Jordi Prize for Best Actor[d] (2022) залаты мэдаль «За заслугі ў прыгожых мастацтвах» Medal of the Circle of Cinematographic Writers for the best actor[d] (2021) Forqué Awards for Best Lead Actor[d] (2022) Прэмія «Гоя» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2022)
IMDb ID nm0000849

Біяграфія

рэдагаваць

Хавіер Бардэм нарадзіўся 1 сакавіка 1969 году ў горадзе Ляс-Пальмас, на гішпанскай высьпе Гран-Канарыя, якая ўваходзіць у Канарскі архіпэляг. Ягоная маці Піляр Бардэм зьяўляецца нашчадкам роду Бардэмаў, прадстаўнікі якога пачалі працаваць у кіно як толькі яно зьявілася ў Гішпаніі. Старэйшы брат Хавіера Карляс ды сястра Моніка таксама акторы. Кінадэбют Хавіера Бардэма адбыўся, калі яму было шэсьць гадоў. Яшчэ хлопчыкам ён зьняўся ў шэрагу тэлевізійных сэрыялаў, але потым заняўся жывапісам ды спортам. Перш чым стаць прафэсійным акторам, Хавіер Бардэм нават увайшоў у склад моладзевай зборнай Гішпаніі па рэгбі.

Кар’ера

рэдагаваць

У 1992 годзе Хавіер Бардэм зьявіўся ў стужцы «Хамон, хамон», у якой таксама здымалася Пэнэлёпа Крус. Гэтая стужка была першай стужкай з удзелам Бардэма, паказанай за межамі Гішпаніі. Вялікім посьпехам для яго стаў фільм «Пакуль не надыйдзе ноч» (2000), у якім ён сыграў ролю кубінскага паэта Рэйнальда Арэнаса. За гэтую ролю яго намінавалі на Оскара «За найлепшую мужчынскую ролю». Гэта была першая намінацыя актора з Гішпаніі на гэтую прэмію. Таксама гэтая роля была першай, у якой Бардэм размаўляў па-ангельску. У 2002 годзе Бардэм сыграў галоўную ролю ў рэжысэрскім дэбюце Джона Малкавіча «Танцорка наверсе». У 2004 годзе на экраны выйшаў фільм «Мора ўнутры», за ролю ў якім Хавіер Бардэм быў узнагароджаны кубкам Вольпі на Вэнэцыянскім кінафэстывалі. У гэтым жа годзе Бардэм сыграў эпізадычную ролю ў галівудзкай крымінальнай драме «Супольнiк». 2007 год прынёс гэтаму актору міжнародную славу. Ён сыграў, па-першае, у экранізацыі раману Габрыеля Гарсіі Маркеса «Каханьне падчас халеры», па-другое, ролю другога пляну ў стужцы «Старым тут ня месца» братоў Коэнаў, за якую ён атрымаў «Оскар», «Залаты Глёбус», Сатурн, узнагароду BAFTA і шэраг іншых прэміяў. У 2008 годзе Бардэм разам з Пэнэлёпай Крус і Скарлет Ёгансан сыграў у фільме «Вікі Крыстына Барсэлёна» рэжысэра Ўудзі Алена. За ролю ў гэтым фільме намінаваны на «Залаты Глёбус».

Жанаты з акторкай Пэнэлёпай Крус, маюць сына Лео (нарадзіўся ў 2011 годзе).

  1. ^ Javier Bardem // filmportal.de — 2005.
  2. ^ Javier Bardem // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Javier Bardem // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1019804122 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць