Харыс Алексію (па-грэцку: Χάρις Αλεξίου), сапраўднае імя Харыклея Рупака (па-грэцку: Χαρίκλεια Ρουπάκα) (нар. 27 сьнежня 1950, Тэбы) — грэцкая сьпявачка.

Біяграфія

рэдагаваць

Яшчэ ў дзяцінстве разам зь сям’ёю пераехала ў Афіны. Свой музычны дэбют зьдзейсьніла ў 1970 годзе, і ён меў гучны посьпех. Знакавым для яе наступнай кар’еры стаў дуэт сьпявачкі зь Ёргасам Даларасам у 1972 годзе. Адразу ж Харыс Алексію пачала супрацоўніцтва з найлепшымі грэцкімі кампазытарамі, сярод якіх Манас Лаізас, Лэфтэрыс Пападопулас, Мікіс Тэадаракіс, Хрыстас Нікалопулас. Яна выступала ў найбольшых залях сьвету, ад Бразыліі да Японіі, і была высока ацэненая на міжнародных сьпеўных конкурсах.

У 1975 годзе сьпявачка запісвае свой першы дыск, у які ўвайшлі дванаццаць ужо папулярных песень. Песьня «Δημητρούλα» стала адной з найбольш папулярных у Грэцыі на той момант. Харыс Алексію сьпявала зь Ёргасам Даларасам, Дымітраю Галяні, Антонісам Каляянісам, Васілісам Папаканстанцінасам, Янісам Парыясам, Ганнаю Вісі.

У 1987 годзе кампазытар Манас Хатзідакіс запрасіў Харыс Алексію даць сольны канцэрт з «ΑΠΡΟΒΛΕΠΤΑ ΤΡΑΓΟΥΔΙΑ», сам зрабіў пастаноўку і затым кіраваў студыйнаю рэалізацыяй гэтага праекту. Улетку сьпявачка сьпявала разам зь ім у розных тэатрах краіны.

У 1991 годзе Харыс Алексію выступала ў Адэёне Ірада Атычнага з унікальнай програмай «ΠΡΑΞΕΙΣ ΤΡΕΙΣ» («Тры дзеі»). У першай дзеі яна выконвала песьні Хатзідакіса, Брэхта, Лаізаса і іншых вядомых грэцкіх кампазытараў. У другой — выступала з сучаснымі грэцкімі выканаўцамі, а таксама выконвала песьні зь іхнага рэпэртуару. Сярод гэтых выканаўцаў былі Нікас Партакалаглу, Яніс Спафас, Васіліс Лека. Трэцяя дзея була анталёгіяй зь песень яе ўласнага рэпэртуару пад акампанэмэнт аркестру Ёргаса Традалідзіса.

У 1993 годзе студыя Polygram International выпусьціла альбом «ΔΙ’ΕΥΧΩΝ» 1992 году ў Японіі, Бэльгіі, Францыі і Ізраілю. Францускі канал M.C.M. запісаў канцэрт Алексію ў тэатры Лікавіту. З ашаламляльным посьпехам прайшлі 100 яе канцэртаў у Грэцыі, на Кіпры, у ЗША, Канадзе, Ізраілі, Эўропе. Яны трыюмфальна завершыліся ў Парыжы.

У 1997 годзе Харыс Алексію паспачала актыўную грамадзкую дзейнасьць. 18 червеня яна прадстаўляла Грэцыю ў Камітэце па справах моладзі, выхаваньня і сродкаў масавай інфармацыі ў Эўрапейскім парлямэнце з дакладам на тэму «Прасоўваньне музыкі ў Эўропе. Роля Эўрапейскага Зьвязу», які адбыўся пад эгідай парлямэнтара і сябра Камітэту культуры Наны Мускуры. Улетку таго ж самага году яна дала згоду на пратэжаваньне падрыхтоўкі да Алімпіяды 2004 году ў Афінах і дала дабрачынны канцэрт на Пніксе.

У 2000 годзе Харыс Алексію адкрыла сваю ўласную студыю гуказапісу «Εστία». Першым альбомам, які тут выйшаў, быў «ΠΑΡΑΞΕΝΟ ΦΩΣ», у запісе якога прынялі ўдзел Фанас Мікрутсікас, Лефтэрыс Пападопулас, Хрыстас Нікалопулас, Антоніс Вардзіс, Ліна Нікалакопулу, Манас Элефтэрыу, Яніс Спанас, Нікас Антыпас, Арыс Даваракіс, Нікас Партакалоглу, Нікас Татсіс, Яніс Спафас, Васо Аляяні, Іліяс Катсуліс, Фэодорас Поалас, Нікас Марайціс, а «Σ’αγαπώ, σ’αγαπώ» Манаса Лаізаса Харыс Алексію засьпявала ў дуэце з Міхалісам Хатзіянісам.

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • 1970: Όταν πίνει μια γυναίκα
  • 1970: Το παρασύνθημα
  • 1971: Έφυγε η αγάπη
  • 1972: Μικρά Ασία
  • 1973: Βυζαντινός Εσπερινός
  • 1974: Προδομένος Λαός
  • 1974: Καλημέρα Ήλιε
  • 1974: Για ρεμπέτες και για φίλους
  • 1974: Οδός Αριστοτέλους
  • 1975: 12 Λαϊκά Τραγούδια
  • 1976: Χάρις Αλεξίου 2
  • 1976: Λαϊκές Κυριακές
  • 1977: 24 Τραγούδια
  • 1979: Τα τραγούδια της Χαρούλας
  • 1980: Ξημερώνει
  • 1981: Τα τραγούδια της γης μου
  • 1981: Τα τραγούδια της χθεσινής μέρας
  • 1982: Η ζωή μου κύκλους κάνει
  • 1983: Τα τσίλικα
  • 1984: Εμφύλιος έρωτας
  • 1986: Η αγάπη είναι ζάλη
  • 1987: Η Χάρις Αλεξίου σε απρόβλεπτα τραγούδια
  • 1988: Η νύχτα θέλει έρωτα
  • 1988: Χάρις Αλεξίου (Best)
  • 1990: Κρατάει χρόνια αυτή η κολόνια
  • 1991: Η δική μας νύχτα (Live)
  • 1991: Η Αλεξίου τραγουδά Χατζή
  • 1992: Δι' ευχών
  • 1993: Οι μπαλάντες της Χαρούλας
  • 1994: Εϊ
  • 1995: Οδός Νεφέλης '88
  • 1996: Γυρίζοντας τον κόσμο (Live '92-'96)
  • 1997: Ένα φιλί του κόσμου (Live)
  • 1997: Γυρίζοντας τον κόσμο & Ένα φιλί του κόσμου (Live)
  • 1998: Το παιχνίδι της αγάπης
  • 2000: Ψίθυροι
  • 2000: Παράξενο Φως
  • 2002: Cine Κεραμικός (Live)
  • 2003: Ως την άκρη του ουρανού σου
  • 2004: Ανθολόγιο
  • 2006: Βύσσινο και νεράντζι
  • 2007: Αλεξίου — Μάλαμας — Ιωαννίδης: Ζωντανή ηχογράφηση στο Λυκαβηττό
  • 2007: Ωδείο Ηρώδου Αττικού — Αφιέρωμα στο Μάνο Λοΐζο