Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў
Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў (па-харвацку: Hrvatska akademija znanosti i umjetnosti; HAZU; раней: Югаслаўская акадэмія навук і мастацтваў (па-харвацку: Jugoslavenska akademija znanosti i umjetnosti) — JAZU) — вышэйшая навуковая ўстанова Харватыі. Штаб-кватэра акадэміі знаходзіцца ў горадзе Загрэб. Прэзыдэнт акадэміі Мілан Могуш.
Гісторыя
рэдагавацьІдэя стварэньня Акадэміі ўзьнікла ў 1848 годзе па ініцыятыве Ёсіпа Юрая Штросмаера. 4 сакавіка 1866 году ў Загрэбе была заснавана Югаслаўская акадэмія. З 1945 па 1990 год акадэмія была часткай Акадэміі навук Югаславіі. З 1990 году — незалежная навуковая ўстанова, статус якой быў замацаваны ў канстытуцыі Харватыі.
Структура
рэдагавацьХарвацкая акадэмія навук і мастацтваў складаецца з 9 сэкцый.
- I. Сацыяльныя навукі
- II. Матэматыка, фізыка, хімія
- III. Прыродазнаўчыя навукі
- IV. Мэдыцына
- V. Філялёгія
- VI. Літаратура
- VII. Выяўленчае мастацтва
- VIII. Музыка і музыказнаўства
- IX. Інжынэрная справа
Акадэмічныя падразьдзяленьні
рэдагаваць- Навуковыя цэнтры
- Музэі і галерэі
- Архіў Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
- Бібліятэка Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
- Дэндрарый у Трстэне
- Фонд Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
Прэзыдэнты акадэміі
рэдагаваць- Франья Рачкі (1866—1886)
- Паваа Мухіч (1887—1890)
- Ёсіп Торбар (1890—1900)
- Тадзія Смічыклас (1900—1914)
- Томіслаў Марэціч (1915—1918)
- Уладзімір Мажураніч (1918—1921)
- Густаў Яначак (1921—1924)
- Гаўра Манойлавіч (1924—1933)
- Альбэрт Базала (1933—1941)
- Тома Маціч (1942—1946)
- Андрыя Штампар (1947—1958)
- Грга Новак (1958—1978)
- Якаў Сіроткавіч (1978—1991)
- Іван Супек (1991—1997)
- Іва Падаван (1997—2003)
- Мілан Могуш (2003 —)