Хаос (міталёгія)
Хао́с (па-старажытнагрэцку: χάος ад χαίνω, «расчыняцца, раскрывацца») у міталёгіі старажытных грэкаў[1] — апісаная ўпершыню Гесыёдам у «Тэагоніі» пэрсаніфікацыя першапачатковага стану сьвету да зьяўленьня чаго б там ні было (да ўзьнікненьня ўпарадкаванага Сусьвету (космасу) са зьяўленьнем Геі й Эраса). Паводле Гесыёда, Хаос узьнік перш за ўсё[2]. Па выкладзе Гігіна, ён спароджаны Імглой і ў шлюбе з Хаосам Імгла спарадзіла Ноч, Дзень, Эрэба й Этэра[3].

Багі, якія зьявіліся з Хаоса: