Імгла (міталёгія)

рымскае боства

Імгла́ (па-лацінску: Calіgo, «туман»[1]) — пачатак тэагоніі, якой адкрываецца твор «Міты» Гая Юлія Гігіна[2].

Паходжаньне

рэдагаваць

Паводле «Мітаў», якія выкладае невядомая грэцкая крыніца, Імгла спарадзіла Хаос, а з Хаосу й Імглы ўзьніклі Ноч (Нікта), Дзень (Дыес), Эрэб і Этэр[2].

А. Ф. Лосеў зьвяртае ўвагу на тое, што пры такой схеме пара Этэр — Дзень не ўзьнікае з Эрэба — Ночы, як у Гесіёда, а абедзьве гэтыя пары ўзьнікаюць з зыходнай патэнцыі Імглы (Каліго), што, на думку Лосева, робіць канструкцыю больш упарадкаванай і паказвае, што крыніца Гігіна была пазьнейшай за паэму Гесыёда[3].

В. Г. Рашэ называе Імглу першым тэаганічным прынцыпам і мяркуе, што яна адпавядае грэцкаму богу Скотасу[4]. Д. О. Таршылаў адзначае, што спачатку пра гэта ніхто не згадваў і мяркуе, што грэцкая крыніца Гігіна магла быць стар.-грэц. ὀμίχλη[2].

  1. ^ вельмі распаўсюджанае лацінскае слова, слоўнік улічвае восем намінальных значэньняў (Oxford Latin Dictionary. Oxf., 1968. P. 259)
  2. ^ а б в Гигин. Мифы. Перевод и комментарии Торшилова Д. О. СПб.: Алетейя, 2000. Введение. 1
  3. ^ Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. — М.: Мысль, 1996. — С. 731
  4. ^ Лексикон Рошера. Т. 1. Стр. 846