Ханіяра
Ханіяра (па-ангельску: Honiara) — сталіца Саламонавых астравоў, адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Гўадалканал. Колькасьць насельніцтва складае 54,6 тыс. чалавек. Сталічны статус горад атрымаў у 1976 годзе, калі Саламонавы астравы атрымалі аўтаномію, а ў 1978 годзе горад стаў сталіцай незалежнай краіны.
Ханіяра | |||||
| |||||
Краіна: | Саламонавы астравы | ||||
Правінцыя: | Гўадалканал | ||||
Плошча: | 22 км² | ||||
Вышыня: | 29 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 84 520 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3841,82 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+11 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 9°25′59.99″ пд. ш. 159°57′0.00″ у. д. / 9.4333306° пд. ш. 159.95° у. д.Каардынаты: 9°25′59.99″ пд. ш. 159°57′0.00″ у. д. / 9.4333306° пд. ш. 159.95° у. д. | ||||
Ханіяра | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ханіяра зьяўляецца партовым горадам, які знаходзіцца на ўзьбярэжжы вострава Гўадалканал, на якім акрамя шырокай узьбярэжнай нізіны, знаходзіцца самы высокі пункт Саламонавых астравоў — гара Маракамбуру (2330 м).
Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сьпякотны і вільготны. Тэмпэратура на працягу году амаль не зьмяняецца і вагаецца вакол +25 °C. Сьпякотны і вільготны сэзон цягнецца са студзеня да красавіка, калі на Саламонавых астравах пануюць паўночна-заходнія мусоны. З красавіка да лістапада надвор’е сухое і больш прахалоднае, дзякуючы паўднёва-ўсходнім пасатам. Ападкаў выпадае каля 2250 мм у год.
Насельніцтва гораду складаецца ў асноўным з мэлянэзійцаў. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але жыхары размаўляюць на піджын інгліш — мясцовым дыялекце ангельскай мовы.