Халіфа бін Саід Аль-Нахаян

2-і прэзыдэнт ААЭ

Халіфа бін Саід аль-Нахаян (па-арабску: خليفة بن زايد بن سلطان آل نهيان‎; 7 верасьня 1948 — 13 траўня 2022) — прэзыдэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў з 2004 году па сваю сьмерць у траўні 2022 году.

Халіфа бін Саід аль-Нахаян
па-арабску: خليفة بن زايد آل نهيَّان
Прэзыдэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Прэм’ер-міністар: Махамэд бін Рашыд Аль Мактум
Папярэднік: Саід бін Султан аль-Нахаян
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1948(1948)
Памёр: 13 траўня 2022(2022-05-13)[1] (73 гады)
Сужэнец: Шамса бінт Сугайль Аль Мазруі[d]
Дзеці: Султан бін Халіфа Аль Наг’ян[d] і Магамэд бін Халіфа бін Заед Аль Наг’ян[d]
Бацька: Зайд ібн Султан ан-Нахаян
Маці: Гаса бінт Магамэд бін Халіфа Аль Наг’ян[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Алтын Қыран
Ордэн Алтын Қыран

Сын Зайда ібн Султана ан-Нахаяна, эміра Абу Дабі і першага прэзыдэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. У 1971 годзе быў вылучаны бацькам як пераемнік і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. Таксама ўзначальваў Вярхоўную Раду па справах нафты. Пасьля сьмерці бацькі ў лістападзе 2004 году стаў эмірам Абу Дабі (2 лістапада), а на наступны дзень прэзыдэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Шэйх Халіфа карыстаўся папулярнасьцю ў войску, меў рэпутацыю стрыманага чалавека. Захапляўся традыцыйнымі відамі арабскага спорту: сакаліным паляваньнем і рыбалкай.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць