Халодная сынагога (Слуцак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Халодная сынагога
| |
Халодная сынагога
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°01′47″ пн. ш. 27°32′55″ у. д. / 53.02972° пн. ш. 27.54861° у. д.Каардынаты: 53°01′47″ пн. ш. 27°32′55″ у. д. / 53.02972° пн. ш. 27.54861° у. д. |
Дата скасаваньня | 1943 |
Халодная сынагога | |
Халодная сынагога на Вікісховішчы |
Халодная сынагога — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў цэнтры места, на Школішчы. Твор архітэктуры барока.
Гісторыя
рэдагавацьЮдэйская грамада ў Слуцку існавала з пачатку XVIII ст. Мураваную Халодную сынагогу збудавалі ў канцы XVIII ст. коштам купецкага роду Ізерлісаў: Абрама і яго сына Еўны.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі сынагогу і перарабілі яе будынак пад хлебапякарню. За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1943 годзе будынак зруйнавалі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры позьняга барока. Гэта быў прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. Шырокія тарцовыя сьцены галоўнага і тыльнага фасадаў завяршаліся фігурнымі франтонамі. У цэнтры франтона галоўнага фасаду была люкарна, на франтоне тыльнага фасаду — тры меншыя люкарны і шырокая аркавая ніша над імі. Верхам сьценаў праходзіў прафіляваны карніз. Апроч галоўнага фасаду, будынак атачаўся невысокай крытай прыбудовай з прастакутнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі. У ёй разьмяшчаліся крамы і навучальныя клясы. Сьцены асноўнага аб’ёму вышэй за прыбудову праразаліся выцягнутымі ўгару лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны фасад з уваходам у цэнтры вылучаўся дзьвюма магутнымі валютамі, якія падтрымлівалі рытм выгнутых лініяў франтона. Зь іх дапамогай ажыцьцяўляўся плаўны пераход ад сьценаў галоўнага аб’ёму да прыбудоваў, узмацняўся дэкаратыўны эфэкт фасаду[1].
Галерэя
рэдагаваць-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
К. Франц, 1918 г.
-
Я. Кругер, 1921 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ціткоўскі І. Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры. — Менск, 2015.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
- Ціткоўскі І. Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры. — Менск: Смэлтак, 2015. — 318 с. — ISBN 978-985-6998-71-6.