Халодная Балка
Хало́дная Ба́лка (па-ўкраінску: Холодна Балка) — вёска ў Бяляеўскім раёне Адэскай вобласьці Ўкраіны. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Адэсы. Насельніцтва — 2582 чалавекі (2001), плошча — 3.17 км².
Халодная Балка | |||||
укр. Холодна Балка | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1940 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Адэская | ||||
Раён: | Бяляеўскі | ||||
Плошча: | 3,17 км² | ||||
Вышыня: | 36 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2001) | |||||
колькасьць: | 2582 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 814,51 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 482 | ||||
Паштовы індэкс: | 67660 | ||||
КОАТУУ: | 5121085401 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°36′15″ пн. ш. 30°35′14″ у. д. / 46.60417° пн. ш. 30.58722° у. д.Каардынаты: 46°36′15″ пн. ш. 30°35′14″ у. д. / 46.60417° пн. ш. 30.58722° у. д. | ||||
Халодная Балка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьНазва паходзіць ад асаблівасьцяў клімату мясцовасьці: узімку дзьмуць халодныя паўночна-ўсходнія вятры, і халоднае паветра затрымліваецца ў нізінах яраў і балак. Улетку тут наадварот цяплей, чым у Адэсе.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьХалодная Балка вядомая як бальнэагразевы і кліматычны курорт у складзе Адэскай групы курортаў. Першая гразелекавальня тут зьявілася ў 1883 року.
У цяперашні час функцыянуе дзіцячая здраўніца на 350 месцаў, дзіцячая рэўматалягічная клініка і гразелекавальня. Асноўныя лекавыя фактары — гразь і рапа Хаджыбэйскага ліману. Акрамя гразелекаваньня і рапных ваннаў ладзіцца клімататэрапія, вінаградалекаваньне, фізыятэрапеўтычныя працэдуры, лекавая фізкультура, масаж.
Літаратура
рэдагаваць- Прянишникова М. Е., Штеренгерц А. Е. Холодная балка. [Фотоочерк]. — Од.: 1967.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вярхоўная рада Ўкраіны (укр.)
- Бачына сельсавету (рас.)