Халасты радок
Халасты́ радо́к — незарыфмаваны вершаваны радок у рыфмаваным творы. Халастымі бываюць няцотныя радкі паўбелага верша, напісанага чатырохрадкоўямі, і гэта зьяўляецца яго асноўнай прыметай. Халастыя радкі могуць ужывацца і ў іншых строфах. Так, у вершы П. Панчанкі «Коні», напісаным трохрадкоўямі, трэція радкі ва ўсіх строфах — халастыя радкі:
- Дзівіліся мы, і дзівіліся фрыцы:
- Такое у сьне толькі можа прысьніцца
- На сене духмяным.
- З-пад лесу на поўдзень, нібы у пагоні,
- Імчаліся коні, бяз коньнікаў коні,
- Па лузе вячэрнім.
Рэгулярныя халастыя радкі — уласьцівасьць некаторых усходніх відаў строфаў: газэлі (першыя радкі двухрадкоўяў), рубаі (трэція радкі чатырохрадкоўяў) і інш. Асаблівы эфэкт узьнікае пры неспадзяваным, непрадбачаным зьяўленьні халастых радкоў на фоне зарыфмаваных. У гэтым выпадку парушаецца інэрцыя рыфмовага чаканьня, на халасты радок і перш за ўсё на яго апошняе слова зьвяртаецца найбольшая ўвага.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |