Фіялкавыя
Фіялкавыя (Violaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 31 род і 980 відаў[1].
Фіялкавыя | |
Фіялка пахучая (Viola odorata) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Мальпігіякветныя (Malpighiales) |
Сямейства | Фіялкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Violaceae Batsch | |
Апісаньне
рэдагавацьПрадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя або аднагадовыя травы, хмызьнякі, паўхмызьнякі, часам лазячыя, рэдка дробныя дрэвы. Лісьце сьпіральна разьмешчанае, рэдка супротыўнае або вэртыкальнае, простае, суцэльнае або зубчастае, рэдка расьсечанае; прылісткі прысутныя. Кветкі адзінкавыя або ў простым альбо складаным суквецьці; чашалісьцікаў 5; пялёсткаў 5; тычачак 5. Плод — каробачка, рэдка арэх ці ягада. Насеньне [1-](3-)6–75[2][3][4].
Арэал
рэдагавацьРаспаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, але асабліва ў трапічных рэгіёнах[2][3][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 18.10.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 18.10.2020 г. (анг.)
- ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 18.10.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |