Філіп Адамавіч

басьнійскі баскетбаліст

Філіп Адамавіч (па-басьнійску: Filip Adamović; нарадзіўся 15 сьнежня 1988 году, Бялград) — басьнійскі баскетбаліст францускага клюбу АСА. Амплюа — абаронца. У 2017 гадзе пачаў выступаць за «Цмокі-Менск». Гуляе за нацыянальную зборную Босьніі і Герцагавіны.

Філіп Адамавіч
Пазыцыя: разыгрываючы абаронца
Рост: 1,8 м
Вага: 75 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 15 сьнежня 1988(1988-12-15) (35 гадоў)
Клюбная інфармацыя
Клюб Alliance Sport Alsace[d]
Клюбы
Гады Клюб
2006—2008 KK Igokea[d]
2008—2009 KK Mladost Mrkonjić Grad[d]
2009 KK Borac Banja Luka[d]
2009—2010 KK Sloboda Tuzla[d]
2011 KK Borac Banja Luka[d]
2011—2013 KK Igokea[d]
2013—2014 CSU Asesoft Ploiești[d]
2014—2015 BC Mureș[d]
2015—2017 Клуж-Напока[d]
2017—2018 Цмокі-Менск
2018—2019 KK Igokea[d]
2019—2020 Belfius Mons-Hainaut[d]
2021 Basket Club Gries Oberhoffen[d]
2021—2022 Rouen Métropole Basket[d]
2023—4 Alliance Sport Alsace[d]

Свой першы прафэсійны кантракт падпісаў з басьнійскім клюбам «Ігатэа» ў 2006-м годзе. Адразу абаронца разам з камандай выйграў Кубак Босьніі і Герцагавіны і прабіўся ў паўфінал чэмпіянату краіны. З 2008 па 2011 год Адамавіч зьмяніў некалькі клюбаў, выступаючы ў чэмпіянатах Сэрбіі і Босьніі, а перад сэзонам 2011/12 вярнуўся ў «Ігатэа», зь якім у 2013-м выйграў золата першынства Босьніі і Герцагавіны.

З 2013 году гуляў у чэмпіянаце Румыніі, дзе і выступаў да гэтага лета па чарзе за «Плаешці», «Мураш» і «Клуж». У кожным з сэзонаў Філіп браў удзел у Матчах зорак чэмпіянату Румыніі, а ў 2014-м і 2017-м выйграваў мясцовае першынства[1].

Сэзон 2017/2018 гуляў за «Цмокі-Менск». Згуляў 17 матчаў Лігі ВТБ (8,5 пункту, 3,9 выніковыя перадачы ў сярэднім за 21,05 хвіліны) і 14 матчаў Кубку ФІБА (9,4 пункту і 3,6 дзейсных перадачы за 19,5 хвіліны)[2].

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Чэмпіён Босьніі і Герцагавіны — 2007, 2013
  • Чэмпіён Румыніі — 2014, 2017
  • Чэмпіён Беларусі — 2018
  • Уладальнік Кубку Румыніі — 2017

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць