Фэта — традыцыйны грэцкі сыр на аснове авечага малака (з даданьнем казінага). Прадукт белага колеру з крохкай структурай і салёным смакам прадаецца і захоўваецца ў расоле. Вядомая з часоў Старажытнай Грэцыі.

Час вытрымкі сыру складае ня менш за 3 месяцы. Тлустасьць ад 30 да 60%. Сыры, падобныя да фэты, вырабляюць па ўсёй паўднёва-ўсходняй Эўропе, у Міжземнаморскіх краінах, на Сярэднім Усходзе — у Грэцыі, Баўгарыі, Босьніі і Харватыі, Румыніі, Турэччыне, Ізраілі і Эгіпце (дзе яго робяць у асноўным з каровінага малака). Існуе тры тыпы фэты:

  • У асноўным з авечага малака.
  • З каровінага малака традыцыйным спосабам, які захоўвае асаблівую крохкую структуру сыру і салёны смак.
  • Сыр, які завецца фэтай, але прыгатаваны сучаснымі спосабамі, у выніку якіх атрымліваецца сыр іншай структуры.

Глядзіце таксама

рэдагаваць