Фэдэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Расеі»

Фэдэра́льная нацыяна́льна-культу́рная аўтано́мія «Белару́сы Расе́і» (ФНКА) (па-расейску: Федеральная национально-культурная автономия «Белорусы России» (ФНКА)) — агульнарасейскае аб’яднаньне беларускае дыяспары.

Стварэньне рэдагаваць

Ідэя стварэньня арганізацыі беларускай дыяспары ў Расеі, якая была бы ляяльнаю да існае ўлады ў Беларусі, узьнікла ў 1997 годзе. 5 лютага 1997 году ў Менску адбылася афіцыйная «нарада прадстаўнікоў беларускіх суполак» па пытаньні правядзеньня Зьезду беларусаў Расеі для ўтварэньня агульнарасейскае арганізацыі беларусаў. Нарада адбывалася пад дахам грамадзка-культурнага таварыства «Радзіма», якое ў савецкі час было прыдаткам структураў КДБ па працы з дыяспарай.

2 красавіка 1999 году адбыўся ў Маскве Ўстаноўчы зьезд пры ўдзеле дэлегатаў ад рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаноміяў (РНКА) і грамадзкіх арганізацыяў беларусаў Рэспублікі Комі, Рэспублікі Карэлія, Краснадарскага краю й іншых. На Зьезьдзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрадаў РФ і РБ. Зарэгістраваная 6 жніўня 1999 году.

Дзейнасьць рэдагаваць

2 кастрычніка 2002 году на Другім зьезьдзе быў абраны новы Савет з 43 чалавек, прыняты Статут. Аўтаномія лучыць 13 РНКА, што ўключаюць больш за 70 арганізацыяў беларусаў.

У чэрвені 2011 году Аўтаномія перадала шэраг гісторыка-культурных каштоўнасьцяў у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і музэю ў Нясьвіжы[1].

Кіраўніцтва рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць