Футурыст Мафарка
«Футурыст Мафарка» (па-італьянску: Mafarka le futuriste), з падзагалоўкам «Афрыканскі Раман», Roman Africain) — раман Філіпа Тамаза Марынэці, напісаны ў 1909 годзе.
Гэта першы футурыстычны твор Марынэці, напісаны ў той пэрыяд, калі аўтар задумаў й склаў першы Футурыстычны маніхвэст. Як і ўсе творы Марынэці да 1912 году, ён быў напісаны на францускай мове. На італьянскую мову перакладзены ў 1910 годзе.
Дзеяньне рамана адбываецца ва ўяўнай Афрыцы ды распавядае аб эпічных прыгодах Мафаркі.
На сёньняшні дзень існуе мноства трактовак рамана Марынэці. Іх аўтары абапіраюцца на розныя тэорыі і стратэгіі дасьледаваньня: ад міталягічнае і сымбалісцкае да фройдысцкае, ад сацыялягічнае да акультнае, ад політыка-эканамічнае да фэміністычнае. Сам Марынэці, не пакутуючы ад сьціпласьці, у прадмове да рамана так характарызаваў сваё тварэньне: «мой раман шуміць пад ветрам славы, як штандар няўміручасьці, на высокай вяршыні чалавечае думкі».
Раман быў прызнаны амаральным і перавыдадзены ў цэнзурнай форме ў 1920 годзе.
Гісторыя рэдакцыі
рэдагавацьВыданьне 1910 году
Футурыст Мафарка быў надрукаваны ў Парыжы ў пачатку 1910 году (на вокладцы памылкова быў указаны 1909 год). Італьянскі пераклад пад рэдакцыяй Дэцыё Сінці (асабісты сакратар Марынэці) выйшаў празь некалькі месяцаў пасьля футурыстычнага выданьня «Паэзіі», што выклікала сенсацыю, асабліва пасьля абвінавачваньня ў парнаграфіі, якое заслужыў Марынэці на першым судовым працэсе. Абвінавачаны ў амаральнасьці, Марынэці мабілізаваў некаторых самых вядомых міланскіх адвакатаў на судовы працэс, які адбыўся ў кастрычніку 1910 г. перад вялікай аўдыторыяй пісьменьнікаў, мастакоў, журналістаў і студэнтаў. Абарона таксама скарысталася «тэхнічнай» экспэртызай вялікага італьянскага навукоўцы Люіджы Капуаны, які захоплена выказаўся аб творчасьці Марынэці.
Абвінавачваньне ў непрыстойнасьці галоўным чынам тычылася першых дзьвух разьдзелаў (эпізод «згвалтаваньня афрыканцаў»). Юрысты й Капуана правялі добрую гульню ў дэманстрацыі таго, што на самай справе грубыя вобразы на самай справе мелі глыбокія літаратурныя карані (усходнія апавяданьні, Франсуа Рабле, Арыстафан і г.д.) і не перасьледвалі паганых мэтаў і імкнуліся выключна выказаць жорсткасьць інстынктаў, выкананых самім галоўным героем, які ў ходзе рамана паўстаў на своеасаблівы шлях ачышчэньня.
Працэс скончыўся апраўдальным прысудам і на практыцы стаў адным зь першых буйных публічных мерапрыемстваў маладога руху футурызма[1].
Рэдакцыя 1920 году
У 1920 годзе (па некаторых зьвестках у 1922) выданьнем Sonzogno была выдадзена «Mafarka il futurista / Romanzo processato», дзе адсутнічалі самыя жорсткія сцэны.
Выданьне 2003 году
Раман быў перавыдадзены толькі ў 2003 годзе (за аснову ўзята вэрсія 1910 году).
У 2005 годзе Ларэнца Мірэці ў эсэ аналізуе наяўнасьць у кнізе шматлікіх і значных успамінаў вершаў старажытнасьці, у прыватнасьці, Адысэі.