Фрэнсын Рывэрз

пісьменьніца ЗША

Фрэ́нсын Са́ндра Ры́вэрз (па-ангельску: Francine Sandra Rivers; нар. 1947, ЗША) — хрысьціянская пісьменьніца ЗША. Аўтарка любоўных раманаў, найбольш вядомы зь якіх — «Любоў збаўленчая».

Фрэнсын Рывэрз
Francine Rivers
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 12 траўня 1947(1947-05-12)[1][2][3][…] (77 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманістка
Гады творчасьці з 1976
Жанр любоўны раман, хрысьціянская проза
Мова ангельская
http://www.francinerivers.com/

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і паліцыянта і мэдсястры. Скончыла Ўнівэрсытэт Нэвады ў Рына. Працавала журналісткай.

Публікавацца пачала з 1976 року, пішучы гістарычныя любоўныя раманы.

У 1986 року навярнулася ў хрысьціянства, занялася вывучэньнем Бібліі і вырашыла засяродзіцца на хрысьціянскай тэматыцы. Першым ейным раманам пасьля гэтага стала «Любоў збаўленчая», выдадзеная ў 1991 року. Твор пераносіць дзеяньне старазапаветнай кнігі Асіі на Дзікі Захад 1850-х рокаў і апавядае гісторыю прасталыткі на імя Анёл, якая ў выніку становіцца хрысьціянкай дзякуючы цярплівасьці і любові фэрмэра Майкла Асіі.

Наступныя раманы Рывэрз таксама маюць натхняльныя сюжэты, каб «ілюстраваць Хрыста і хрысьціянскі шлях». Паводле раману «Апошні паядальнік грахоў» у 2007 року быў зьняты аднайменны фільм.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Мае мужа Рыка Рывэрза, зь якім маюць трох дзяцей: Трэвара, Шэнан і Трэвіса. Жывуць у Каліфорніі.

  1. ^ Francine Rivers // CONOR.SI
  2. ^ Francine Rivers // BIBSYS — 1972.
  3. ^ Francine Rivers // NUKAT — 2002.
  4. ^ https://www.encyclopedia.com/arts/educational-magazines/rivers-francine-1947

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць