Апошні паядальнік грахоў (фільм)
«Апо́шні паяда́льнік грахо́ў» (па-ангельску: The Last Sin Eater) — амэрыканскі фільм рэжысэра Майкла Лэндана, прэзэнтаваны 9 лютага 2007. Зьняты паводле аднайменнага раману 1998 року Фрэнсын Рывэрз.
Апошні паядальнік грахоў | |
The Last Sin Eater | |
Жанр | экранізацыя літаратурнага твору[d] |
---|---|
Рэжысэр | Майкл Лэндан (малодшы) |
Сцэнарыст |
|
Заснаваны на | The Last Sin Eater[d] |
Прадусар |
|
У ролях | |
Кампазытар | Марк МакКензі |
Апэратар | Робэрт Сімэн |
Мантаж | Майкл Лэндан (малодшы) |
Вытворчасьць | Believe Pictures |
Распаўсюд | Fox Faith[d] |
Дата выхаду | 9 лютага 2007 |
Працягласьць | 117 хвілінаў |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $2,2 мільёны |
Прыбытак | $388 390 |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьДзеяньне разьвіваецца ў 1850-я рокі ў Апалачыі ў паселішчы амэрыканскіх валійцаў. Дзесяцігадовая Кадзі смуткуе па сваёй любімай бабулі — адзіным чалавеку, які любіў яе безумоўна, бо Кадзі адчувае, што бацькі вінавацяць яе ў гібелі малодшай сястры. На цырымоніі пахаваньня бабулі Кадзі глядзіць у вочы вясковага паядальніка грахоў — чалавека, які паводле валійскай традыцыі адпускае грахі памерлага.
У гэты час непадалёк ад іхняга паселішча зьяўляецца прапаведнік. Паразмаўляўшы зь незнаёмцам, дзяўчынка пачынае ўсьведамляць, што паядальнік грахоў — падман, і даведваецца пра Ісуса і хрысьціянства. Пасьля хросту яна мірыцца са сваёй сям’ёй.
Аднак навяртаньне Кадзі прыводзіць да трагедыі і раздраю ў іхняй зьнітаванай грамадзе, якая даведваецца пра жахлівую таямніцу заснаваньня ўласнай вёскі.
У ролях
рэдагаваць- Генры Томас — Божы чалавек
- Луіза Флэтчэр — Міз Эльда
- Ліяна Лібэрата — Кадзі Форбс
- Сорэн Фултан — Фэган Кай
- Ст’юарт Фінлэй-МакЛэнан — Броган Кай
- Пітэр Ўінгфілд — Паядальнік грахоў
Успрыняцьце
рэдагаваць«Апошні паядальнік грахоў» ня быў пасьпяховым у пракаце, зарабіўшы за два тыдні паказаў усяго $388 390.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Апошні паядальнік грахоў (анг.) на сайце IMDb