Фрытая (па-харвацку: fritaja) ці фрталья (па-славенску: frtalja) — міжземнаморская харвацкая і славенская страва, якая падобная да амлету. Страва шырока распаўсюджана ў Істрыі, на поўнач ад Трыесту і ў даліне Соча. Яна гатуецца асабліва ў вясновы час, бо менавіта ў гэты пэрыяд можна набыць шмат расьлінаў і гародніны, як то дзікі шпараг, дзікі хмель, травы, як фэнхель, мята, цыкорыя, памідоры, маладыя парасткі часныку і даступныя спэцыі. Усё вышэйзьлічанае дадаецца ў яечніцу. Таксама могуць быць дададзены дадатковыя інгрэдыенты, як то невялікія кавалачкі старога хлебу[1]. Гатуецца разам зь вяндлінай, грыбамі, сасіскамі, бэконам, белым або чырвоным віном. Колькасьць інгрэдыентаў дакладна ня вызначана.

Фрытая
Тыпамлет
Нацыянальная страваХарватыя, Славенія
Паходжаньне
РэгіёнІстрыя
Асноўны складнікяйка, гародніна, бэкон
Распаўсюджаныя складнікідзікі шпараг, дзікі хмель, мята, цыкорыя, хлеб, грыбы

Харвацкая і славенская назвы паходзяць ад вэнэцыянскага словы fritaia, што азначае «смажаны».

  1. ^ Taste Slovenia. Bogataj Janez, 2007. Rokus Gifts. ISBN 978-961-6531-39-9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць