Фрыда Гурэвіч
Фры́да Давы́даўна Гурэ́віч (рас. Фрида Давыдовна Гуревич; 1 студзеня 1912, Рыга — 8 верасьня 1988, Ленінград) — археоляг. Доктар гістарычных навук.
Фрыда Гурэвіч | |
па-расейску: Фрида Давыдовна Гуревич | |
Дата нараджэньня | 1 студзеня 1912 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 верасьня 1988 (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | археалёгія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Біяграфія
рэдагавацьЗ радзіны жыдоў-рамесьнікаў, якія паходзілі зь мястэчка Прэйляў (Інфлянты). У 1932 годзе скончыла Ленінградзкі дзяржаўны пэдагагічны інстытут. У 1937—1958 гадох працавала ў Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР. У 1937 годзе абараніла кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Саксонское восстание 1073—1075 гг.». У нямецка-савецкую вайну жыла ў Татарстане і Ўзбэкістане. З 1959 году пачала працаваць у Ленінградзкім аддзеле Інстытуту археалёгіі АН СССР.
Муж — гісторык Уладзімер Рэвунянкоў. Дзеці: этнограф Алена Рэвунянкова і гісторык Н. Рэвунянкова
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьВывучала помнікі археалёгіі Панямоньня I-га тысячагодзьдзя — XIV ст.
У выніку вывучэньня старажытнага Наваградку, раскопак на яго пасадзе і дзядзінцы, а таксама на грунтавым і курганным могільніках (1956—1963, 1965—1978, 1984—1985 гады) давяла, што на старонкі летапісаў горад трапіў больш як на два стагодзьдзі пазьней сапраўднага ўзьнікненьня, што неўмацаваныя паселішчы ўзьніклі тут у сярэдзіне X стагодзьдзя — пачатку XI стагодзьдзя[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Ревуненкова Е. В., Ревуненкова Н. В. Фрида Давыдовна Гуревич (01.01.1912—02.09.1988) // Записки ИИМК РАН. Вып. 7. — СПб., 2012. С. 233—244.