Францішак Пшылэнцкі

літвінскі манах-бэрнардын, тэоляг
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пшылэнцкі (неадназначнасьць).

Франці́шак Пшылэ́нцкі (па-польску: Franciszek Przyłęcki; к. 1702, Полацкае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае — 7 студзеня 1785, Горадня, Вялікае Княства Літоўскае) — літвінскі манах-бэрнардын, тэоляг.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Паходзіў з Полацкага ваяводзтва ВКЛ. У 26-гадовым веку далучыўся да ордэна бэрнардынцаў літоўскай правінцыі сьв. Казімера. Вывучаў філязофію ў Горадні або Нясьвіжы, пасьля чатыры гады вывучаў ў Вільні багаслоўе.

Каля 1735 року прыняў каплянскія сьвечаньні. З 1737 выкладаў філязофію ў кляштары ў Гародні. У бібліятэцы правінцыі айцоў бэрнардынаў у Кракаве захаваліся ягоныя тагачасныя рукапісы па рацыянальным абгрунтаваньні асноваў каталіцкай веры (Basis seu fundamentum…, 1737). З 1741 — у бэрнардынскім кляштары ў Вільні, дзе празь некалькі гадоў атрымаў тытул «lector secundarius», а ў 1747 — «lector generalis primarius». У 1747—1751 быў у складзе правінцыйнае рады. У 1749 зь ягонай прапановы сьпярша ў віленскім кляштары, а пазьней і ў іншых, вывучэньне маральнага багаслоўя і рыторыкі.

У 1751 пастаўлены апекуном кляштару ў Вільні, працягнуў працу свайго папярэдніка па адбудове касьцёлу пасьля пажару. У 1752 напісаў і выдаў рэкалекцыйны дапаможнік «Духоўныя рэкалекцыі, на восем дзён расьпісаныя», прызначаныя для духавенства і сьвецкіх каталікоў.

У 1754 року ў Вільні выдаў кароткі падручнік «Compendium theologiae moralis», прызначаны для студэнтаў багаслоўя і малодшых спаведнікаў. У 1757 перайшоў на пасаду кіраўніка выбарчае капітулы свае правінцыі. У ролі куратара правінцыі наведваў бэрнардынаў вялікапольскай і малапольскай правінцыяў.

У 1762 року ўвайшоў у цэнтральнае кіраўніцтва ордэна бэрнардынаў у Рыме. У 1763 року выдаў у Вільні ўласны падручнік аскетычнага багаслоўя «Духоўная і аскетычная тэалёгія…». У 1764 року быў перавыдадзены ягоны падручнік па маральнай тэалёгіі, у 1770 — «Рэкалекцыі…».

Жыў у Горадні, дзе і сканаў у 1785 року.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Rekollekcye Duchowne na ośm dni rozłożone, lubo wszelkiego stanu pobożnym Katolikom, osobliwie iednak zakonnym osobom Zakonu Oyca S. Franciszka służące, dla pociechy y pozytku duszy na pustyni z Bogiem rozmawiaiącey, za pozwoleniem Starszych przez X. Franciszka Przyłęckiego, Kustosza Kustodyi Wileńskiey XX Bernardynów Prow. Lit: w Roku 1752 wydane. (Wilno, Drukarnia J. K. M. Akad. Soc. Jesu, 1752)[1][2]
  • Compendivm Theologiae Moralis Ad usum tum Novellis Clericis, tum incipientibus Confessariis, perutile, & necessarium, in gratiam Theologico Moralium Studiorum, Summatim, Ex variis Classicis, & approbatis Auctoribus Collectvm Per. Fr. P. Franciscvm Przyłęcki Ministrum Provincialem Provinciae Lithvanae Ord. Min. Reg. Observ. Anno Dni 1754 (Vilnae Typis S. R. M. & Reipublicae Scholarum Piarum, 1754)[3][4]
  • Teologia Duchowna i Ascetyczna, trzema mistyczney nauki drogami, oczyszczaiącą, oświecającą, i jednoczącą, każdego Katolika do Chrześćiańskiey doskonałości, prowadząca. Od X. Franciszka Przyłęckiego całey Familii Serafickiey Oyca S. Franciszka Deffinitora Generalnego, Minorytę Obserwanta. Za pozwoleniem Starszych. (Wilno, Drukarnia J. K. M. Akadem. Soc. Jesu, 1763)[5][6]
  • Compendium Theologiae Moralis ad usum tum Novellis Clericis tum incipientibus Confessariis perutile et necessarium in gratiam Theologico-Moralium Studiorum summatim ex variis Classicis et approbatis Autoribus Collectum per Fr. P. Franciscum Przyłęcki Ministrum Provincialem Provinciae Lithvanae Ord. Min. Reg. Observ. (Vilnae Typis S. R. M. et Reipublicae Schol. Editio secunda, 1764)[7][8]
  • Rekollekcye Duchowne na ośm dni rozłożone, lubo wszelkiego stanu pobożnym Katolikom, osobliwie iednak zakonnym osobom Zakonu Oyca S. Franciszka służące, dla pociechy y pozytku duszy na pustyni z Bogiem rozmawiaiącey, za pozwoleniem Starszych przez X. Franciszka Przyłęckiego Na tenczas Kustosza Kustodyi Za pozwoleniem Starszych powtórnie do druku podane. (Nieśwież, Druk. J. X. Mości Soc. J., 1770)[9][10]
  1. ^ Karol Estreicher. Bibliografia polska. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe. — Т. 9. — С. 248.
  2. ^ prof. dr hab. Wacław Walecki. Bibliografia Estreichera (пол.) Bibliografia Estreichera Праверана 13 верасьня 2016 г.
  3. ^ Karol Estreicher. Bibliografia polska. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe. — Т. 9. — С. 262.
  4. ^ prof. dr hab. Wacław Walecki. Bibliografia Estreichera (пол.) Bibliografia Estreichera Праверана 13 верасьня 2016 г.
  5. ^ Karol Estreicher. Bibliografia polska. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe. — Т. 9. — С. 330.
  6. ^ prof. dr hab. Wacław Walecki. Bibliografia Estreichera (пол.) Bibliografia Estreichera Праверана 13 верасьня 2016 г.
  7. ^ Karol Estreicher. Bibliografia polska. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe. — Т. 9. — С. 340.
  8. ^ prof. dr hab. Wacław Walecki. Bibliografia Estreichera (пол.) Bibliografia Estreichera Праверана 13 верасьня 2016 г.
  9. ^ Karol Estreicher. Bibliografia polska. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe. — Т. 9. — С. 391.
  10. ^ prof. dr hab. Wacław Walecki. Bibliografia Estreichera (пол.) Bibliografia Estreichera Праверана 13 верасьня 2016 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Karol Estreicher. Bibliografia polska. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe.
  • Słownik polskich teologów katolickich = Lexicon theologorum catholicorum Poloniae / Wyczawski, Hieronim Eugeniusz (1918-1993). (Red.), Banaszak, Marian (1926-1997). — Warszawa: Akademia Teologii Katolickiej, 1982. — Т. III. — 551 с.
  • Wyczawski, H. E. Słownik polskich pisarzy franciszkańskich: Bernardyni i Franciszkanie Śląscy, Franciszkanie Konwentualni, Klaryski oraz Zgromadzenia III Reguły. — Warszawa: Archiwum Prowincji OO. Bernardynów, 1981. — 570 с.
  • Zuzanna Kazanowska. Działalność społeczna Bernardynów w XVIII-XIX w.. — Kraków: Archiwum Prowincji OO. Bernardynów, 1981. — 45 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць