Франці́шак Ко́печны (па-чэску: František Kopečný; 4 кастрычніка 1909, Урчыцы — 27 сакавіка 1990, Врагавіцы) — чэскі славіст і багеміст. Займаўся этымалёгіяй і дыялекталёгіяй.

Францішак Копечны
František Kopečný
Дата нараджэньня 4 кастрычніка 1909(1909-10-04)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Урчыцы
Дата сьмерці 27 сакавіка 1990(1990-03-27)[1][3][4][…] (80 гадоў)
Месца сьмерці Врагавіцы
Месца пахаваньня
Месца вучобы Масарыкаў унівэрсытэт
Занятак мовазнавец, пэдагог, пісьменьнік, філёляг, настаўнік, багеміст, славіст, дыялектоляг, этымолаг
Навуковая сфэра лінгвістыка
Месца працы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Урчыцах, празь некалькі гадоў сям’я пераехала ў Враговіцы. Вучыўся ў гімназіі, а потым на філязофскім факультэце Масарыкава ўнівэрсытэту ў Брне па спэцыяльнасьці «чэская і нямецкая мовы». Доктарскую ступень атрымаў у 1935.

Атрымаў прапанову працаваць над стварэньнем слоўніка чэскай мовы, але не прыняў яе. З 1945 выкладаў ва ўнівэрсытэце Палацкага ў Оламаўцы.

З 1949 року працаваў над «Стараславянскім слоўнікам». У 1952 перайшоў у Інстытут славістыкі Чэхаславацкай акадэміі навук, дзе працаваў над «Этымалягічным слоўнікам». У лістападзе 1970 атрымаў мэдаль Ё. Добраўскага, а праз шэсьць гадоў выйшаў на пэнсію.

Публікацыі

рэдагаваць
  • «Úvod do studia jazyka českého», 1947—1948
  • «Jazyk český a slovenský», 1948
  • «Základy české skladby», 1952
  • «Etymologický slovník jazyka českého», 1952, у суаўтарстве зь Ёзэфам Голубам
  • «Nářečí Určic a okolí — Prostějovský úsek hanáckého nářečí centrálního», 1957
  • «Slovesný vid v češtině», 1962
  • «Etymologický slovník slovanských jazyků — Slova gramatická a zájmena. Sv. 1, Předložky. Koncové partikule», 1973
  • «Průvodce našimi jmény», 1974
  • «Etymologický slovník slovanských jazyků — Slova gramatická a zájmena. Sv. 2, Spojky, částice, zájmena a zájmenná adverbia», 1980
  • «Základní všeslovanská slovní zásoba», 1981
  • «Jména obcí a osad prostějovského okresu», 1985
  • «Čtení o jménech», 1988

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Evidence zájmových osob StB
  3. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  4. ^ Vědecká knihovna v Olomouci František Kopečný // REGO (чэс.)
  5. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.