Врагавіцы
Вра́гавіцы (па-чэску: Vrahovice) — вёска ў Оламаўцкім краі Чэскай Рэспублікі, недалёка ад Просьцеява. Насельніцтва складае каля 3400жыхароў. У вёсцы ёсьць царква Сьвятога Барталямэя, паштовае аддзяленьне і некалькі бараў.
Врагавіцы | |
чэск. Vrahovice | |
Першыя згадкі: | 1337 |
Краіна: | Чэхія |
Край: | Оламаўцкі |
Плошча: | 6,22 км² |
Вышыня: | 215 м н. у. м. |
Насельніцтва (2001) | |
колькасьць: | 3402 чал. |
шчыльнасьць: | 546,95 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 798 11 |
Геаграфічныя каардынаты: | 49°28′51″ пн. ш. 17°8′54″ у. д. / 49.48083° пн. ш. 17.14833° у. д.Каардынаты: 49°28′51″ пн. ш. 17°8′54″ у. д. / 49.48083° пн. ш. 17.14833° у. д. |
Врагавіцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.vrahovice.eu/ |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню вёска згадваецца ў 1337 годзе. Паводле гістарычных зьвестак, прынамсі ў 1370 годзе ў вёсцы існавала царква. Яна была спаленая вялікім пажарам у 1587 годзе. Замест яе была пабудаваная новая царква, якая праіснавала да 1831 году, калі была зьнесеная — на яе месцы ў 1831—1836, на сродкі Яна Ёзэфа, чэскага графа і ўласьніка зямлі, на якой стаяла вёска, была пабудаваная новая царква.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВрагавіцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Врагавіцы (чэс.)