Франсэск Ашымэніс
Франсэск Ашымэніс (па-каталянску: Francesc Eiximenis; fɾənˈsɛsk əʃiˈmɛnis) — каталёнскі пісьменьнік, францішканін XIV стагодзьдзя. У свой час быў даволі знакамітым; ягоныя працы чыталі шляхетныя сучасьнікі, сярод якіх каралі Арагону Пётар IV, Ян I і Марцін I, каралева Марыя дэ Люна, авіньёнскі Папа Бэнэдыкт XIII.
Франсэск Ашымэніс | |
Francesc Eiximenis | |
Франсэск Ашымэніс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1330 Жырона |
Памёр | 1409 Пэрпіньян |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | рыма-каталіцкі ксёндз, філёзаф, пісьменьнік, біскуп |
Мова | Old Catalan[d][1], сярэднявечная лаціна[d], сярэдневяковая арагонская мова[d] і старааксітанская мова[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьФрансэск Ашымэніс нарадзіўся прыкладна ў 1330 року, меркавана ў Жыроне. Стаў францішканцам у даволі маладым узросьце, вучыўся ў іхняй школе. Пазьней працягнуў навучаньне ў Оксфардзкім і Парыскім унівэрсытэтах. У 1374 атрымаў тытул магістра багаслоўя ва ўнівэрсытэце Тулюзы.
Вярнуўшыся ў Каталёнію, здабыў вядомасьць пры двары караля і барсэлёнскай ды валенсійскай шляхты сваёй адукаванасьцю. У 1382—1408 жыў у Валенсіі, дзе быў кансультантам мескіх уладаў. У 1391 арганізаваў «малітоўнае войска» ў кляштарах і манастырох Валенсіі. У 1397 і 1398 пераняў парадкаваньне двух крыжовых паходаў валенсійцаў і мальёрцаў супраць мусульманскіх піратаў у Паўночнай Афрыцы.
У 1408 Ашымэніс узяў удзел у Пэрпіньянскім сынодзе, дзе авіньёнскі папа Бэнэдыкт XIII прызначыў яго патрыярхам ерусалімскім, а пасьля й апостальскім адміністратарам Эльнскай дыяцэзіі (цяпер Пэрпіньянская).
Франсэск памёр у Пэрпіньяне прыкладна 23 красавіка 1409.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Eiximenis' biography (кат.)