Франк Варжак

францускі пісьменьнік

Франк Варжа́к (па-француску: Franck Varjac), сапраўднае імя Франк Шавэро (франц. Franck Chauvereau; нар. 1960, Гаўр, Нармандыя, Францыя) — францускі пісьменьнік.

Франк Варжак
Franck Varjac
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Франк Шавэро, фр. Franck Chauvereau
Псэўданімы Франк Варжак
Нарадзіўся 1960[1]
Гаўр, Нармандыя, Францыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці З 2000 году
Дэбют 2000
Значныя творы L'agneau chaste (2000)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Франк Варжак нарадзіўся ў 1960 годзе ў Гаўры, Нармандыя, Францыя. Дзяцінства зь пяці да дзесяці год правёў у Альжыры. Вярнуўшыся на поўдзень Францыі ва ўзросьце дзесяці гадоў, ён жыве і працуе ў Німе[2].

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар дэбютаваў у 2000 годзе. Ягоны першы раман L’Agneau chaste (Чысты баранок) меў незвычайны лёс[3]. Першапачаткова сустрэты маўчаньнем прэсы, паралізаванай тэмай — за прыкметным выключэньнем Le Monde — ён заваяваў прыхільнасьць шырокай публікі падчас перавыданьня ў 2002 у кішэннай калекцыі «Minos»[4].

La Différence таксама выдала зборнік апавяданьняў L’Œuf et le roc (Яйка і скала) у 2003 годзе[5].

Пэўны час аўтар зьнік з літаратурнай сцэны. У 2016 годзе вярнуся з раманам Quentin Lussan (Квэнтэн Люсан)[6].

Улетку 2023 году першы раман пісьменьніка "Чысты баранок" зьявіўся ў Лёндане ў перакладзе Ўладзіслава Гарбацкага на беларускую мову[7].

У верасьні 2023 году пісьменьнік даў інтэрвію газэце "Новы Час"[8].

  • 2002: L’Agneau chaste, Éditions de La Différence.
  • 2003: L’oeuf et le roc, Éditions de La Différence.
  • 2016: Quentin Lussan, Éditions Marivolle/Ramsay.
  1. ^ Varjac, Franck // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Franck Varjac, BABELIO, https://www.babelio.com/auteur/Franck-Varjac/46173
  3. ^ André Roy, «L’agneau chaste» de Franck Varjac, 30 octobre 2021, Fugues, https://www.fugues.com/2000/10/30/lagneau-chaste-de-franck-varjac/
  4. ^ Przemysław SZCZUR, De Sébastien Roch à L’agneau chaste ou de la construction à la déconstruction de la matrice romanesque de la pédophilie, Écho des études romanes, 2015, 11(2):135-146, https://eer.cz/artkey/eer-201502-0009_de-sebastien-roch-agrave-l-agneau-chaste-ou-de-la-construction-agrave-la-deconstruction-de-la-matrice-roman.php
  5. ^ Франк Варжак (Franck Varjac), ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/persons/v/frank-varzhak.html
  6. ^ Franck Chauvereau, Librairie du Prenier-Film, https://www.librairie-du-premier-film.org/listeliv.php?base=paper&form_recherche_avancee=ok&auteurs=Franck%20Chauvereau
  7. ^ Нашумелы французскі раман упершыню пераклалі на замежную мову — беларускую, Новы Час, 1.08.2023, https://novychas.online/kultura/naszumely-francuzski-raman-uperszynju-peraklali-na
  8. ^ Інтэрвію з Франкам Варжакам, «Прызнаюся, я проста не змог бы жыць без чытання...», Новы Час, 13.09.2023, https://novychas.online/kultura/pryznajusja-ja-prosta-nja-zmoh-by-zyc-bez-czytan