Робэрт Зэмэкіс

амэрыканскі рэжысэр

Робэрт Лі Зэмэ́кіс (па-ангельску: Robert Lee Zemeckis; нарадзіўся 14 траўня 1951 году)[3] — амэрыканскі рэжысэр. Упершыню прыкметнага посьпеху дасягнуў дзякуючы рамантычна-прыгодніцкай камэдыі «Раман з каменем» (1988), навукова-фантастычнай камэдыі «Назад у будучыню» (1985), якая мела пасьпяховы працяг, і паўанімацыйнай камэдыі «Фабрыкацыя супраць труса Роджэра» (1988). Апасьля рэжысэраваў сатырычную чорную камэдыю «Сьмерць пасуе ёй» (1992), а ў наступным займаўся фільмам у драматычным жанры «Форэст Гамп» (1994)[4], за які ён здабыў прэмію Оскар як найлепшы рэжысэр, а сама кінастужка атрымала ўзнагароду як найлепшы фільм. Зэмэкіс здымаў фільмы ў самых розных жанрах, як для дарослых, гэтак і для сем’яў.

Робэрт Зэмэкіс
па-ангельску: Robert Zemeckis
Дата нараджэньня 14 траўня 1952(1952-05-14)[1][2] (72 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сцэнарыст, кінапрадусар, кінарэжысэр, пісьменьнік, актор, пісьменьнік навуковай фантастыкі, рэжысэр
Сябра ў Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d]
Дзеці Аляксандар Зэмэкіс[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000709

Зэмэкіс разглядаецца як наватар у візуальных эфэктах[5][6]. Ён адзін зь першых скарыстаў кампутарную графіку ў кадрах фільмаў «Назад у будучыню 2» (1989) і «Форэст Гамп», а таксама улучыў маляваную анімацыю ў фільм у кінастужцы «Фабрыкацыя супраць труса Роджэра». Да таго ж ён быў адным зь піянэраў выкарыстаньня тэхнікі захопу руху, якая зьявілася ў ягоных фільмах «Палярны экспрэс» (2004), «Будынак-монстар» (2006), «Бэўвульф» (2007), «Калядная гісторыя» (2009) і «Сардэчна запрашаем у Марвэн» (2018). Не зважаючы на тое, што часам фільмамі Зэмэкіса цікавяцца выключна праз спэцэфэктамі[7], ягоныя працы атрымалі высокую ацэнку некалькіх кінакрытыкаў, у тым ліку Дэйвіда Томсана, які згадаў, што ані адзін іншы сучасны рэжысэр не скарыстаў спэцэфекты да больш драматычных і апавядальных мэтаў[8].

  1. ^ Robert Zemeckis // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  3. ^ «Celebrity birthdays for the week of May 9—15». Associated Press.
  4. ^ Harris, Mark (July 15, 1994). «Movie Review: Forrest Gump». Entertainment Weekly.
  5. ^ Day, Patrick Kevin; Phillips, Jevon. «Robert Zemeckis’ cinematic innovations». Los Angeles Times.
  6. ^ Cwik, Greg (October 7, 2015). «Robert Zemeckis is An Important Filmmaker (Even When He Fails)». IndieWire.
  7. ^ Kehr, Dave (December 17, 2000). «'Cast Away' Director Defies Categorizing». The New York Times.
  8. ^ David Thomson (2002). «The New Biographical Dictionary of Film». — С. 958—959. — ISBN 0-375-70940-1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць