Войцех Тука (па-славацку: Vojtech Tuka; 4 ліпеня 1880, Шт’яўніцке Банэ — 20 жніўня 1946, Браціслава) — славацкі палітык вугорскага паходжаньня часоў Другой Сусьветнай вайны. Ідэоляг Глінкавай Славацкай народнай партыі, якая ўзначальвала рух сэпаратыстаў у складзе Чэхаславаччыны.

Войцех Тука
Vojtech Tuka 1941.png
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 ліпеня 1880(1880-07-04)[1][2][3][…]
Памёр: 20 жніўня 1946(1946-08-20)[1][2][3][…] (66 гадоў)
Партыя:

Быў прафэсарам у Будапэшце і Браціславе, адным зь лідэраў Глінкавай Славацкай народнай партыі, мэтай якой было дасягненьне аўтаноміі Славаччыны ў складзе Чэхаславаччыны, а пазьней — поўнай незалежнасьці.

1929 — асуджаны за шпіянаж на карысьць Вугоршчыны, 1937 — вызвалены.

1939—1944 — прэм’ер-міністар Першай Славацкай рэспублікі, узначальваў радыкальнае крыло Глінкавай народнай партыі (больш умеранае крыло ўзначальваў прэзыдэнт Ёзэф Ціса), быў прыхільнікам актыўнай падтрымкі гітлераўскай Нямеччыны і этнічных чыстак, якія былі накіраваныя супраць нацыянальных меншасьцяў. Пасьля паразы Нямеччыны прысуджаны да сьмяротнага пакараньня.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Войцех Тукасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г Vojtěch Tuka // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б в г Bibliothèque nationale de France Vojtech Tuka // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б в г Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.