Фонд аплаты працы

(Перанакіравана з «Фонд аплаты труду»)

Фонд аплаты працы[1] — выплаты, якія ўключаюць усе выдаткі, прадпрыемства, ўстановы, грамады на аплату працы незалежна ад крыніцаў сродкаў для выплат (уключаючы грошы), налічаных працаўнікам за невыраблены час, калі за ім у адпаведнасьці з правам Беларусі захоўваецца заработная плата, а таксама стымулюючыя і кампэнсацыйныя выплаты.

Для фонда аплаты працы выкарыстоўваюцца любыя даходы (грашовыя і неграшовыя сродкі), якія можна выплаціць працаўніку за яго працу.

Выдаткі на аплату працы працаўнікоў адносяцца:

  • заробленая плата:
    • час працы для часовых працаўнікоў
    • зьдзельная праца для працаўнікоў, якія маюць аплату ад зьдзельнае ацэнкі
    • тарыфная стаўка
    • пасадовы аклад
  • вартасьць вырабаў прадпрыемства, якія будуць выдадзеныя працаўнікам для аплаты іх працы
  • надбаўкі і даплаты жа пасадовых акладаў і тарыфных ставак
  • прэміі для працаўнікоў, службоўцаў, кіраўнікоў
  • аплата асобных перапынкаў, якія прадугледжаныя заканадаўствам Беларусі
  • аплата штогадовых і дадатковых адпускоў, грашовыя кампэнсацыі за невыкарыстаны водпуск
  • аплата за працу ў выхадныя й сьвяточныя дні, працу ў звышурочны час
  • аднаразовая выплата (адсоткавая надбаўка[a]) за выслугу гадоў, стаж працы (надбаўка за асобны стаж працы на дадзеным прадпрыемстве)
  • выплаты па раённых каэфіцыентах і іншым раённым ільготам
  • аплата працы людзей, якія знаходзяцца па-за штатам прадпрыемства
  • прэміі па выніках працы, за садзейнічаньне вынаходніцтва, стварэньне, асваеньне новае тэхнікі і г.д.
  • цана дармовых дворскіх службаў[b], харчаваньня, ежы
  • аплата прастоеў не па віне працаўнікоў
  • выплата польных выплат[c]
  • выплаты за шкоднасьць працы і за адступленьне ад нармальных ўмоваў працы
  • выхадныя выплаты[d]
  • і інш.


Ня могуць быць аднесеныя на выдаткі фонду аплаты працы наступныя выдаткі, бо яны адносяцца да фонду спажываньня[e] або іншых рэзэрваў:

  • ўзнагароды па выніках працы за год
  • матэрыяльная дапамога
  • аднаразовая дапамога асобам, якія доўга рабілі на дадзеным прадпрыемстве (т. зв. "вэтэраны працы")
  • стыпэндыя послухам (студэнтам, вучням), якія былі накіраваныя прадпрыемствам на вучобу ў адпаведную навучальную ўстанову
  • даходы (дывідэнты, адсоткі), якія выплачваюць заснавальнікам (акцыянэрам, удзельнікам, таварышам)
  • аднаразовая выплата работнікам за выкананьне вельмі важных вытворчых даручэньняў
  • аплата дадатковых адпускоў, у тым ліку адпускоў жанчын, якія гадуюць ва ўзросьце да 3 год, звыш прадугледжаных заканадаўствам Беларусі
  • прэміі за стварэньне, асваеньне новае тэхнікі па выніках спабораў, конкурсу, адбораў
  • выдаткі на прадастаўленьне грамадзкіх ільготаў у выглядзе аплаты харчаваньня (акрамя асобнага харчаваньня), праезду, жыльля, прадастаўленьня аднаразовае пазыкі.

Адказнасьць

рэдагаваць

Выдача грошай на выплату зарплаты — важнейшыя выдаткі прадпрыемства. Нагляд за іх выдаткоўваньнем зьдзяйсьняе ўправа прадпрыемства, заснавальнік прадпрыемства, падатковая інпэкцыя, банк, які абслугоўвае прадпрыемства.

На самім прадпрыемстве нагляд за расходамі фонду аплаты працы ажыцьцяўляе:

  • управа прадпрыемства
  • аддзел працы і заработнае платы
  • аддзел эканамістаў
  • бухгальтэрыя
  • прафэсійны саюз — г. зв. «грамадзкі нагляд»

Расходы фонду аплаты працы правяраюцца на правільнасьць прызначэньня акладу, тарыфнае стаўкі, прэміяў і г. д.

Перавыдатак

рэдагаваць

Перавыдатак фонду аплаты працы можа быць з-за нявернага прымяненьня зьдзельных расцэнак, наяўнасьці звышурочнай працы і прастоеў, шкоды і лішняй (непатрэбнай) працы, няправільнага лічэньня зарплаты, завышэньня колькасьці (штату) працаўнікоў і службоўцаў.

За перавыдатак фонду павінныя быць пакараныя вінныя працаўнікі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Бухгалтерский учет: Учебник, 2-е изд., испр. и доп. / И. Е. Тишков, А. И. Балдинова, Т. Н. Дементей и др.; под общ. ред. И. Е. Тишкова, А. И. Прищепы.—Мн.: Выш. шк., 1996— 687 с., ст. 166.
  1. ^ Або "працэнтныя надбаўкі".
  2. ^ Або "камунальных службаў".
  3. ^ Па-расейску: "выплата полевого довольствия".
  4. ^ Па-расейску: "выходное пособие".
  5. ^ Па-расейску: "Фонд потребления".