Каэфіцыент працоўнага ўдзелу
Каэфіцыент працоўнага ўдзелу[a][1] (КПУ) — ацэнка ўкладу асобнага працаўніка прадпрыемства.
КПУ прадстаўляе сабой агульную ацэнку працы асобнага працаўніка, якая ўключае ў сабе:
- асабістую вытворчасьць
- якасьць працы
- сумяшчэньне прафэсіяў
- выкананьне складанай працы
- павелічэньне зон абслугоўваньня
- дапамога іншым працаўнікам
- захаваньне дысцыпліны
СССР
рэдагавацьУ часы СССР для вызначэньня КПУ трэба была згода дружыны (брыгады). Для гэтага зьбіралі ўсю дружыну, або большасьць яе сябраў і на сходзе дружыны вызначалі працоўны ўдзел кожнага працаўніка. На сходах, як правіла, прысутнічалі прадстаўнікі ўправы прадпрыемства і працаўнікі прафсаюзу.
Беларусь
рэдагавацьПасьля распаду СССР і незалежнасьці Беларусі КПУ захавалася на дзяржаўных прадпрыемствах. У недзяржаўных прадпрыемствах КПУ прыжылося, але з асаблівасьцямі.
Пасьля прыходу да ўлады А. Лукашэнкі і пачалі згортваць самапраўнасьць працаўнікоў прадпрыемстваў. У 1999 годзе былі ўвезеныя кантракты для працаўнікоў, бо раней яны былі толькі для начальнікаў прадпрыемстваў.
Паступова КПУ пачалі ставіць толькі начальнікі прадпрыемства без удзелу працаўнікоў і іх дружыны. Зараз такі стан ацэнкі працы людзей на большасьці прадпрыемстваў Беларусі.
Карыстаньне
рэдагавацьКПУ раіцца ставіць для выплаты:
- зьдзельных заработных платаў працаўнікоў
- прэміі
- ашчаднасьць па фондзе аплаты працы, якая зьявілася з-за скарачэньня колькасьці працаўнікоў
Асноўная ацэнка (бал) ставіцца 1, а само КПУ можа быць ад 0 да 1,5. КПУ можа ставіцца для ацэнкі асобнага працаўніка, але з узелам ацэнкі дружыны (брыгады), дзе робіць працаўнік.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бухгалтерский учет: Учебник, 2-е изд., испр. и доп. / И. Е. Тишков, А. И. Балдинова, Т. Н. Дементей и др.; под общ. ред. И. Е. Тишкова, А. И. Прищепы.—Мн.: Выш. шк., 1996— 687 с., ст. 168.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Па-расейску: коэффициент трудового участия.