Фо́глер (па-нямецку: Vögler, Kammerbüchse, Pulversack, па-француску: veuglaire, па-польску: foglerz) — эўрапейскі тып лёгкай кавана-жалезнай гарматы са зьменнай зараднай каморай. Фоглер зьяўляецца першым вядомым тыпам казназараднай гарматы. Тып зьявіўся ў канцы XIV ст., шырока ўжываўся ў Заходняй Эўропе XV ст., пераважна для абароны ўмацаваньняў, і выйшаў з ужытку пад канец XV ст.

Фоглер XIV ст. з каморай і колцамі для стацыянарнага лафэта, від збоку і разрэз. Пд. Віяле-ле-Дзюка.

Гармата мацавалася на стацыянарным козлы, да якіх руля прымацоўвалася за свае колцы або на простым двуколавым лафэце з заднім упорам (часам, лафэт меў дугавы мэханізм вэртыкальнага навядзеньня) і канструкцыйна складалася з рулі, адкрытай з абодвух канцоў, і зьменнай, адкрытай з аднаго канца зараднай каморы, якая перад стрэлам устаўлялася ў рулю ззаду і замацоўвалася, напрыклад, клінам і ўпорам. Наяўнасьць дзвух або болей камораў дазваляла весьці параўнальна часты і бесьперапынны агонь (30 стрэлаў за дзень у фоглерах 1-й пал. XV ст.[1]). Цела гарматы выконвалася з каванага жалеза, паводле гарматнай тэхналёгіі XV ст., што паніжала эфэктыўнасьць канструкцыі — з-за стратаў парахавых газаў праз шчыліны між недакладна дапасаванымі каморай і руляй. Лафэт мог быць стацыянарным або двуколавым.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Polska bron... С.22.

Літаратура

рэдагаваць
  • Stanisław Kobielski. Polska broń palna. Zakład narodowy im. Ossolińskich, Wrocław, 1975. 201 c.
  • Harald Skala. Geschichte der k. k. Artillerie.