Тарасьніца (ад чэск. tarasnice; ад, магчыма, гішп. taraxia — «вялікая зьмяя»[1]) — эўрапейскі тып малакалібравай гарматы XV стагодзьдзя. Тып быў уведзены ў масавы ўжытак гусітамі і выкарыстоўваўся пераважна для непасрэднай агнявой падтрымкі.

Малюнак гусіцкай тарасьніцы

Руля была адносна доўгая (21—29 кал.), жалезна-каваная, пазьней літая з бронзы і часта мела васьмікантовую форму, узмоцненую вакол каморы. Калібр складаў 4—10 см. Тарасьніцы стралялі на адлегласьць да 200—300 м каменнымі кулямі, пазьней каванымі і літымі жалезнымі кулямі, пазьней жалезнымі кулямі са сьвінцовай абалонкай. Найчасьцей гармата мела брусавы пераносны лафэт, часам з дугавым мэханізмам вэртыкальнага навядзеньня, і транспартавалася на вазах.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Пд.: Harald Skala. Geschichte der k. k. Artillerie.

Літаратура

рэдагаваць
  • Stanisław Kobielski. Polska broń palna. Zakład narodowy im. Ossolińskich, Wrocław, 1975. 201 c.