Фабрыс Гэрцаг
швайцарскі хакеіст
Фабры́с Гэ́рцаг (па-нямецку: Fabrice Herzog; нар. 9 сьнежня 1994 году) — швайцарскі хакеіст, нападнік клюбу «Цуг». У 2013 годзе на драфце НХЛ быў абраны пад агульным 142 нумарам клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс».
Фабрыс Гэрцаг | ||
---|---|---|
Рост | 190 см[1] | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 9 сьнежня 1994[1] (29 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Цуг | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2012 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьПачаў кар’еру ў клюбе «Цуг». У 2013 годзе пераехаў у Канаду, дзе далучыўся да клюбу Квэбэцкай галоўнай юніёрскай хакейнай лігі. Удалы выступ прывёў да пераходу ў клюб АХЛ «Таронта Марліс»[2], але замацавацца ў складзе канадзкага клюбу ня выпала. Улетку 2014 году ня маючы прапановы ад «Таронта Мэйпл Ліфс», хакеіст пастанавіў вярнуцца на радзіму. Па сэзоне з «Цугам» Гэрцаг далучыўся да «Лаянз Цюрыху». У лістападзе 2018 году склаў дамову з «Давосам», за які правёў два сэзоны. З 2021 году зноў абараняе колеры «Цуга».