У пустыні і ў пушчы
«У пустыні і ў пушчы» (па-польску: W pustyni i w puszczy) — раман для моладзі Генрыка Сянкевіча, апублікаваны ў 1912 годзе. Кніга распавядае пра прыгоды Стася Таркоўскага і Нэл Равільсан у Афрыцы. Раман быў першапачаткова выдадзены ўрыўкамі ў 1910—1911 гадах у «Варшаўскім кур’еры» і, таксама, зь мінімальным спазьненьнем у «Познанскім часопісе», «Польскім слове» і «Хцягоўскім часопісе» ў ЗША. Кніжнае выданьне зьявілася ў 1911 годзе ў Варшаве. Частка рукапісу рамана захоўваецца ў Асалінэўме ва Ўроцлаве.
У пустыні і ў пушчы | |
W pustyni i w puszczy | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Генрык Сянкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Публікацыя: | 1912 |
Выдавецтва: | Гебэтнэр і Вольф[d] |
Папярэдні твор: | On the Field of Glory[d] |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Сюжэт
рэдагавацьДзеяньне рамана зачынаецца ў 1884 годзе ў Порт-Саідзе дыялёгам паміж 14-гадовым палякам Станіславам Таркоўскім і яго сяброўкай, 8-гадовай Ангелікай Нэлі Равільсан. Размаўляюць яны пра арышт ангельцамі жонкі суданскага надзіральніка Смаіна — Фатмы і ейных дзяцей. Урад хоча такім спосабам прымусіць Смаіна і кіраўніка Судану — Мандыя да таго, каб яны аддалі нявольнікаў узамен на Фатму і ейных дзяцей, ня робячы аднак ім крыўды. Фатма знаходзіцца пад апекай бацькоў дзяцей — удаўцоў. Тым часам набліжаецца Вігілія. Стась атрымлівае на сьвята ідэальны штуцар, а Нэл — здаравеннага сабаку — мастыфа, якому дае імя Саба, што па-арабску значыць леў.
Тым часам Фатма падгаворвае аднаго са служачых пана Таркоўскага і Равільсона — Хаміса, каб ён разам са сваімі кузынамі — Гебхрэм і Ідрысам правёў Стася і Нэл, якія павінны служыць выкупам для ангельцаў за яе саму і ейных дзяцей. У хуткім часе Хаміс пад выдумленай прычынай выводзіць дзяцей у пустыню, дзе іх павінны іх забраць да Амдурману да Смаіна. Падчас вандроўкі, караван наганяе Саба, якога арабы з самага пачатку хочуць забіць, але Хаміс адводзіць іх ад яго.
Пачынаецца доўгая, марудная вандроўка цераз пустыню. Дзеці паступова дазнаюцца пра лютасьць Гебхра, які неаднойчы б’е Стася і хоча забіць іх абодвух. Самым лепшым для дзяцей зьяўляецца Ідрыс, які скрыта дзівіцца адвазе Стася; ён стараецца, каб дзеці дайшлі да Смаіна цэлыя і здаровыя. Падчас падарожжа караван перажывае, між іншым, пясчаную буру. Адным ранкам Стась, карыстаючыся тым, што арабы сьпяць, здолеў забіць верблюдаў пры дамапамозе свайго штуцара, каб спыніць далейшую вандроўку, але змове перашкаджае Саба, які ня ведаючы, што робіцца, пачынае гаўкаць і будзіць арабаў.