Штуцар — (ад ням. Stutzen літар. абрэз) — нарэзная дульназарадная стрэльба з адносна кароткай руляй вялікага калібру, прызначаная для прыцэльнага адзіночнага страляньня[1].

Расейскі штуцар узору 1720 г.

Такімі стрэльбамі з 18 ст. ўзбройваліся, напрыклад, расейскія падразьдзяленьні егераў, якія дзейнічалі рассыпным шыхтам.

Як самастойны тып зброі, штуцар зьявіўся не раней за 3-ю чвэрць 17 ст.[2] Руля калібрам 14 – 15 мм, даўжынёй каля 70 – 80 см[3] Ложа і замок выконваліся з асаблівай стараннасьцю; прыклад ложы быў, найчасьцей, г.зв. францускага тыпу.

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Акадэмічнае вызначэньне (ВЭС) з удакладняльнай папраўкай Макоўскай. Наогул, літаратура, у т.л., спэцыяльная, мала займалася ўкладаньнем поўнага і дакладнага вызначэньня гэтага тыпу зброі; асноўнай яго характарыстыкай звычайна прызнаваўся наразная скарочаная руля. Макоўская, С.94—95.
  2. ^ Такім чынам, аспрэчваюцца — як неабгрунтаваныя — распаўсюджаныя сьцьверджаньні пра афармленьне тыпу яшчэ ў 16 ст. Макоўская, С.94—95.
  3. ^ Макоўская, С.94—95.