Усходняе паўшар’е
(Перанакіравана з «Усходняе паўшар'е»)
Усходняе паўшар’е — паўшар’е Зямлі, разьмешчанае на ўсход ад Грынвіцкага мэрыдыяну і на захад ад 180-га мэрыдыяну. Мэрыдыяны Ўсходняга паўшар’я пазначаюцца мэрыдыянам ўсходняй даўгаты. Да ўсходняга паўшар’я адносяцца Эўразія на ўсход ад Лёндану (за выняткам невялікае часткі Чукоцкага паўвострава), вялікай часткі Афрыкі, Індыйскага акіяна, Аўстраліі і часткі Атлянтычнага і Ціхага акіянаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Eastern_Hemisphere_LamAz.png/250px-Eastern_Hemisphere_LamAz.png)