Уступленьне Малдовы ў Эўрапейскі Зьвяз
Рэспубліка Малдова падала заяўку на сяброўства ў Эўрапэйскім Зьвязе 3 сакавіка 2022 году, у адзін дзень з Грузіяй і тры дня пасьля Украіны. Гэтую кандыдатуру аб’явіла прэзыдэнтка краіны Мая Санду.
Эўрапейскі Зьвяз |
Малдова |
---|
17 чэрвеня 2022 году Эўрапэйская Камісія афіцыйна рэкамэндавала Эўрапэйскаму Савету прадаставіць Рэспубліцы Малдова эўрапэйскую пэрспэктыву й статус кандыдата на ўступленьне ў Эўрапэйскі Зьвяз, з шэрагам умоў адносна пачатку перамоваў аб уступленьні.[1]
Гісторыя
рэдагавацьКантэкст
рэдагавацьУ кантэксьце расейскага ўварваньня ва Ўкраіну дзяржавы Асацыаванага трыё абмеркавалі ўступ ў Эўрапэйскі Зьвяз. Пасьля звароту прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага аб уступленьні ў Эўрапэйскі Зьвяз 28 лютага 2022 году Грузія[2] й Малдова афіцыйна падалі свае кандыдатуры 3 сакавіка 2022 году[3].