Уступленьне Ўкраіны ў Эўрапейскі Зьвяз
Уступле́ньне Ўкраі́ны ў Эўрапе́йскі Зьвяз — прысьпешаная працэдура разгляду інстытуцыямі Эўрапейскага Зьвязу заяўкі на сяброўства Ўкраіны ў ЭЗ, якое пачалося ва ўмовах расейска-украінскай вайны, з мэтай наданьня ў найбліжэйшы час Украіне статуса кандыдаткі на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз з паступовай інтэграцыяй у адзіны рынак ЭЗ і канчатковага ўступленьня ў ЭЗ.
Эўрапейскі Зьвяз |
Украіна |
---|
17 чэрвеня 2022 году Эўрапэйская камісія рэкамэндавала Эўрапэйскай радзе надаць Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз[1][2][3][4].
23 чэрвеня 2022 году Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая заклікае неадкладна надаць Украіне статус кандыдата на сяброўства ў Эўразьвязе[5][6]. 23 чэрвеня 2022 году Эўрапэйскі савет надаў Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз[7]. 14 сьнежня 2023 году Рада Эўразьвяза вырашыла пачаць перамовы аб далучэньні Ўкраіны да Эўразьвяза.[8]
Падтрымка краінаў
рэдагаваць26 лютага 2022 году прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў за прысьпешаны шлях уступленьня Ўкраіны ў ЭЗ. 27 лютага прэм’ер-міністар Славеніі Янез Янша супольна з прэм’ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім у лісьце прэзыдэнту Эўрапейскай Рады Шарлю Мішэлю прапанавалі плян хуткай інтэграцыі Ўкраіны ў ЭЗ да 2030 году[9][10]. Прэм’ер-міністар Славаччыны Эдуард Гегер прапанаваў ЭЗ стварыць новую спэцыяльную працэдуру для далучэньня Ўкраіны да Эўрапейскага Зьвязу, каб у будучыні дапамагчы Ўкраіне ўстаць на ногі і аднавіцца па вайне[11].
1 сакавіка 2022 году прэзыдэнты васьмі краін-сяброў ЭЗ (Рэспублікі Баўгарыі, Чэскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Летувіскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшчы, Славацкай Рэспублікі і Рэспублікі Славеніі) падпісалі адкрыты ліст з заклікам безадкладна надаць Украіне пэрспэктыву сяброўства ў ЭЗ і прыступіць да перамоваў пра ўступленьне[12]. Таксама ў гэты дзень міністар замежных справаў Вугоршчыны Петэр Сіярта выказаўся за прысьпешанае ўступленьне Ўкраіны ў Эўрапейскі Зьвяз[13].
9 сакавіка 2022 году Сэнат Польшчы 93 галасамі прыняў «за» рэзалюцыю, у якой заклікае краіны Эўрапейскага Зьвязу падтрымаць прысьпешаны працэс уступленьня Ўкраіны ў ЭЗ.
Працэдура
рэдагавацьПагадненьне пра асацыяцыю з Украінай уступіла ў сілу ў 2017 году (а часова выконваецца наогул з 2015 году)[14].
У панядзелак 28 лютага 2022 Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі падпісаў заяўку на сяброўства Ўкраіны ў Эўрапейскім Зьвязе. Кіраўнік дзяржавы з Кіраўніком МАНЮ Русланом Стефанчуком і Прэм’ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем падпісалі супольную заяву[15].
Прэзыдэнт Уладзімер Зяленскі у аўторак 1 сакавіка выступіў у Эўрапарлямэнте і заявіў, што Ўкраіна давяла, што выбрала Эўропу, а цяпер Эўропа павінна выбраць Украіну і падтрымаць уступленьне ў ЭЗ.
Эўрапейскі парлямэнт 1 сакавіка пераважнай большасьцю галасоў (637 галасамі «за», толькі 13 эўрадэпутатаў выступілі «супраць», 26 устрымаліся) зацьвердзіў рэзалюцыю, якая рэкамэндуе дзяржавам-сябрам ЭЗ працаваць над надаваньнем Украіне статусу кандыдаткі на ўступленьне. Урэшце, голас Эўрапарлямэнту ёсьць рэкамэндацыйным[16].
Звычайна разгляд Эўракамісіі адпаведнасьці такой заяўкі займае ад 15 да 18 месяцаў[12].
Працэс прыняцьця пастановы
рэдагаваць- Адпраўка ліста-заявы старшыні Рады ЭЗ (цяпер гэта Францыя).
- Рада інфармуе краіны-сябры, Эўрапейскі парлямэнт і нацыянальныя парлямэнты пра заяўку.
- Паседжаньне 27 міністраў прымае пастанову, каб афіцыйна атрымаць меркаваньне Эўрапейскай камісіі наконт заяўкі (працягваецца ад 15 да 18 месяцаў).
Падрыхтоўка краіны-кандыдаткі
рэдагаваць- Адаптацыя ўласных інстытуцыяў, стандартаў і інфраструктуры для выкананьня забавязкаў дзяржавы-сябра.
- Адпаведнасьць крытэрам уступленьня, улучна з прыняцьцем і імплемэнтацыяй заканадаўства ЭЗ[17].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Єврокомісія рекомендувала надати Україні статус кандидата в ЄС (укр.) Праверана 2022-06-17 г.
- ^ European Commission recommends Ukraine be granted EU candidate status | DW | 17.06.2022 (анг.)
- ^ Ukraine Likely to Win Initial EU Backing for Path to Membership (анг.)
- ^ Ukraine should get E.U. candidate status, European Commission recommends (анг.) Праверана 2022-06-17 г.
- ^ The European Parliament has supported candidate status for Ukraine and Moldova (укр.) Праверана 2022-06-23 г.
- ^ Grant EU candidate status to Ukraine and Moldova without delay, MEPs demand | News | European Parliament (анг.)
- ^ Ukraine has officially received the status of a candidate for EU membership (укр.) Праверана 2022-06-23 г.
- ^ ЛІДЕРИ ЄС ПІДТРИМАЛИ ВІДКРИТТЯ ПЕРЕГОВОРІВ З УКРАЇНОЮ І МОЛДОВОЮ (укр.) Праверана 2023-12-14 г.
- ^ Duda: Poland supports accelerated path of Ukraine's affiliation with EU
- ^ Словенія виступила за надання Україні перспективи членства у ЄС
- ^ Словаччина пропонує створити спеціальну процедуру для приєднання України до ЄС
- ^ а б 8 президентів держав ЄС виступили за пришвидшений вступ України до Євросоюзу
- ^ Угорщина підтримала прискорений вступ України до ЄС
- ^ До ЄС у турборежимі: як та коли розглядатимуть заявку України про прискорений вступ
- ^ Україна офіційно спрямувала у Брюссель заявку на членство в ЄС
- ^ Європарламент рекомендував надати Україні статус кандидата на вступ до ЄС
- ^ Європарламент ухвалить резолюцію із закликом надання Україні статусу кандидата на вступ