Украіна і Эўрапейскі Зьвяз

Украіна — удзельнік праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» (з 2009 году). У 2014 годзе Ўкраіна й Эўразьвяз падпісалі Пагадненьне аб асацыяцыі, якое замяніла ранейшае Пагадненьне аб партнэрстве й супрацы паміж Эўрапейскімі супольнасьцямі й Украінай. З 23 чэрвеня 2022 году Ўкраіна зьяўляецца кандыдатам на сяброўства ў ЭЗ.[1] 14 сьнежня 2023 году Рада Эўразьвяза вырашыла пачаць перамовы аб далучэньні Ўкраіны да Эўразьвяза.[2]

Дачыненьні Ўкраіны і Эўразьвязу
Украіна і Эўрапейскі Зьвяз

Украіна

Эўрапейскі Зьвяз
Дыпляматычныя місіі
Прадстаўніцтва Ўкраіны
пры Эўразьвязе
Прадстаўніцтва
Эўразьвязу ва Ўкраіне
Амбасадары
Усевалад Чанцоў Мацьці Маасікас

Пагадненьне аб асацыяцыі было ініцыяванае ў 2012 годзе, але ўкраінскі ўрад спыніў падрыхтоўку да яго падпісаньня 21 лістапада 2013 году падчас прэзыдэнцтва прарасейскага палітыка Віктара Януковіча. У якасьці тагачаснага кіраўніка дзяржавы браў удзел у саміце ЭЗ у Вільні 28-29 лістапада 2013 г., дзе плянавалася падпісаньне Пагадненьня аб асацыяцыі, але не было. Рашэньне аб адмове ад падпісаньня пагадненьня стала прычынай пачатку Эўрамайдана й у выніку прывяло да зрынаньня Януковіча й урада Мікалая Азарава пасьля Рэвалюцыі годнасьці ў лютым 2014 году. 21 лютага 2019 году ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю Ўкраіны, нормы аб стратэгічным курсе Ўкраіны на сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе й НАТА замацаваны ў прэамбуле Асноўнага закону, трох артыкулах і пераходных палажэньнях[a][3]. З таго часу Ўкраіна імкнецца да поўнай інтэграцыі й далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу, што замацавана ў Канстытуцыі Ўкраіны ад 21 лютага 2019 году[4].

Сьцяг, які выкарыстоўвалі актывісты на Эўрамайдане.

Палітычную частку Пагадненьня аб асацыяцыі падпісаў 21 сакавіка 2014 году прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк. Эканамічную частку Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўрапейскім Зьвязам 27 чэрвеня 2014 году падпісаў пяты прэзыдэнт Пётар Парашэнка.

1 студзеня 2016 году Ўкраіна далучылася да ПВЗСТ з ЭЗ. Украінскім грамадзянам з 11 чэрвеня 2017 году надаецца бязьвізавы рэжым для ўезду ў краіны Шэнгенскай зоны на тэрмін да 90 дзён на працягу ўсякага 180-дзённага пэрыяду. Пагадненьне аб асацыяцыі афіцыйна набыло моц 1 верасьня 2017 году.[5] 12 кастрычніка 2021 году Ўкраіна заключыла авіяцыйны бязьвіз зь ЭЗ.[6] 16 сакавіка 2022 году Ўкраіна далучылася да сынхроннай сеткі кантынэнтальнай Эўропы, а менавіта ENTSO-E.[7]

Праз поўнамаштабнае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, 28 лютага 2022 году Ўкраіна падала заяўку на ўступленьне ў ЭЗ паводле прысьпешанай працэдуры[8], а падтрымка ўступленьня ў ЭЗ павялічылася да рэкордных 91%.[9] У першыя дні шырокамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны адбыўся рост з 68% да 86%, далей рост доўжыўся й станам на канец сакавіка складае 91% — абсалютны рэкорд за ўсе гады дасьледаваньняў.[10]

4 чэрвеня 2022 году Эўразьвяз скасаваў на год усе мыты на ўвоз тавараў з Украіны, каб падтрымаць украінскіх вытворцаў падчас расейскага вайсковага ўварваньня[11]. 23 чэрвеня 2022 году Эўрапэйскі савет надаў Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз.[12]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ 20 лютага 2019 году «Голас Украіны» афіцыйна апублікаваў закон «Аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю Ўкраіны датычна сяброўства Ўкраіны ў ЕЗ і НАТА»: Закон України від 7 лютого 2019 року № 2680-19 «Про внесення змін до Конституції України (щодо стратегічного курсу держави на набуття повноправного членства України в Європейському Союзі та в Організації Північноатлантичного договору)». Спасылка: https://zakon.rada.gov.ua/rada/show/2680-19#Text
  1. ^ Ukraine has officially received the status of a candidate for EU membership (укр.) Праверана 2022-06-23 г.
  2. ^ ЛІДЕРИ ЄС ПІДТРИМАЛИ ВІДКРИТТЯ ПЕРЕГОВОРІВ З УКРАЇНОЮ І МОЛДОВОЮ (укр.) Праверана 2023-12-14 г.
  3. ^ Закон про зміни до Конституції щодо курсу на вступ в ЄС і НАТО набув чинності | Євроінтеграційний портал (укр.) Праверана 2021-03-23 г. Архіўная копія ад 28 вересня 2020 г.
  4. ^ Архівована копія Праверана 14 лютого 2021 г. Архіўная копія ад 28 вересня 2020 г.
  5. ^ European Commission - EU-Ukraine Association Agreement fully enters into force Праверана 14 лютого 2021 г. Архіўная копія ад 14 жовтня 2019 г. (Press release)
  6. ^ Україна та ЄС підписали угоду про «відкрите небо» (укр.) Праверана 2022-04-10 г.
  7. ^ Україна стала частиною енергетичної системи Євросоюзу (укр.) Праверана 2022-04-10 г.
  8. ^ Зеленський підписав заявку на членство України в ЄС – Рада (укр.) Праверана 2022-03-21 г. Архіўная копія ад 21 березня 2022 г.
  9. ^ Record number of Ukrainians support joining EU, backing for NATO membership falls - poll (анг.) 2022-04-05 г. Праверана 2022-04-06 г.
  10. ^ Support for EU accession hits record high at 91% in Ukraine, while that for joining NATO slides - poll (анг.) Праверана 2022-04-06 г.
  11. ^ Эўразьвяз афіцыйна адмяніў усе пошліны і зборы з украінскага экспарту // Радыё «Рацыя», 4 чэрвеня 2022 г. Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
  12. ^ Ukraine has officially received the status of a candidate for EU membership (укр.) Праверана 2022-06-23 г.