Урэчнікавыя (Potamogetonaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 6 родаў і каля 110 відаў[1].

Урэчнікавыя
Potamogeton natans — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
АтрадШальнікакветныя (Alismatales)
СямействаУрэчнікавыя
Бінамінальная намэнклятура
Potamogetonaceae Bercht. & J.Presl
ITIS 39004 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя або рэдка аднагадовыя травы, карэнішчавыя ці не, часта прэснаводныя. Лісьце простае, чарговае ці амаль супратыўнае, пагружанае або і пагружанае і які плавае. Кветкі ў суквецьці (колас або мяцёлка коласаў); лісьцікаў калякветніка 4; тычачак (2)4. Плод касьцянкападобны. Насеньне 1[2][3].

Распаўсюджваньне: амаль ва ўсім сьвеце, асабліва ва ўмеранай зоне[2][3][4].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)