Урэчнік

род расьлінаў

Урэчнік (па-лацінску: Potamogeton) — шматгадовыя водныя расьліны; сямейства ўрэчнікавых. Асобныя пабегі або часткі расьлін свабодна плаваюць у вадзе непасрэдна на паверхні або пад паверхняй вады.

Урэчнік
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
КлясаАднадольныя
ПарадакЧастухакветныя
СямействаУрэчнікавыя
РодУрэчнік
Бінамінальная намэнклятура
Potamogeton

Лацінская назва роду Potamogeton паходзіць ад грэц. ποτάμι, што значыць рака, і грэц. γείτων, што значыць сусед, і паказвае на прастору пражываньня расьлін гэтага роду.

Віды ўрэчніку вялікага практычнага значэньня ня маюць. Урэчнікам харчуюцца водныя малюскі, насякомыя, рыбы. Утрымлівае шмат вапны і можа служыць угнаеньнем.