Урэцкі пасялковы савет
Урэ́цкі пасялковы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Урэчча.
Гісторыя
рэдагаваць27 верасьня 1938 году мястэчка Ўрэчча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У сувязі з гэтым 23 чэрвеня 1940 году гарадзкі пасёлак Урэчча выдзелены з складу Ўрэцкага сельсавету, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі зь пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь. Пасялковы савет уваходзіў у склад Слуцкага (з 25 сьнежня 1962 году — Любанскага[1]) раёну Менскай (з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Бабруйскай) вобласьці[2].
29 траўня 1969 году створаны Паўстынскі сельсавет, у склад якога ўвайшлі некаторыя населеныя пункты з Урэцкага пасялковага савету.
29 верасьня 2006 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[3].
Населеныя пункты
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г.
- ^ Урэцкі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ «О преобразовании Уречского поссовета и упразднении Доросинского, Яминского сельсоветов и изменении границ Уречского, Осовецкого сельсоветов Любанского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 244 (рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 84
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 143
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9. С. 202—204
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9. С. 389
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 163