Уршка Клакачар-Зупанчыч
Уршка Клакачар-Зупанчыч (па-славенску: Urška Klakočar Zupančič, 19 чэрвеня 1977, Трбоўле) — савенская юрыстка і палітычны дзеяч. Намесьнік старшыні партыі Рух Свабоды. Старшыня Дзяржаўнага сходу Славеніі з 13 траўня 2022 году, першая жанчына на гэтай пасадзе[2].
Уршка Клакачар-Зупанчыч | |
па-славенску: Urška Klakočar Zupančič | |
з 13 траўня 2022 | |
Папярэднік | Igor Zorčič[d] |
з 13 траўня 2022 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
19 чэрвеня 1977[1] (47 гадоў) |
Партыя: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1984—1992 гадах вучылася ў пачатковай школе ў горадзе Сеўніца. У 1992—1996 гадах вучылася ў сярэдняй школе ў горадзе Брэжыцы. Атрымала стыпэндыю і вучылася ў 1994—1995 гадах у прэстыжнай прыватнай школе-інтэрнаце Мілфілд у англійскім графстве Сомэрсэт. У 2001 годзе скончыла юрыдычны факультэт Люблянскага ўнівэерсытэту. У 2002 годзе абараніла дыплёмную працу па тэме «эканамічная роля ААН у кантэксьце глябалізацыі». У 2005 годзе здала іспыт на адваката. У 2011 годзе атрымала ступень магістра ў галіне права па тэме «Падзел спадчыннай маёмасьці ў Старажытным Бабілёне»[2].
У 2001 годзе стажыравалася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку[2].
У 2002—2003 гадах-юрысконсульт у славенскай экспартнай карпарацыі (цяпер дзяржаўны Славенскі банк экспарту і разьвіцця SID). У 2003—2004 гадах-стажор у Вышэйшым судзе гораду Любляны. У 2005—2006 гадах — старэйшы дарадца акруговага суду горада Крань. У 2007—2008 гадах — старэйшы дарадца у офісе старшыні Вярхоўнага суду Славеніі. У 2008—2021 гадах — судзьдзя акруговага суду горада Любляны[2].
У 2020 годзе яна стала вядомай грамадзкасьці пасьля выказваньня сваёй нязгоды з бягучай палітыкай ураду, яго уплывам на незалежнасьць судовай улады і празьмерным ужываньнем рэпрэсій выканаўчай уладай. Пасьля яна пакінула шэрагі судзьдзяў. У 2021—2022 гадах-дырэктар кампаніі Ipsilaw, якая займаецца юрыдычным і бізнес-кансалтынгам[2].
Па выніках парлямэнцкіх выбараў 24 красавіка 2022 году абраная дэпутатам Дзяржаўнага сходу Славеніі ў выбарчай акрузе Любляна-Шышка III. 13 траўня 2022 году, на першым пасяджэньні Дзяржаўнага сходу Славеніі пасьля выбараў абраная старшынёй. Стала першай жанчынай у гісторыі Рэспублікі, якая заняла пасаду старшыні дзяржаўнага сходу пасьля 14 папярэднікаў. На таемным галасаваньні яе падтрымалі 55 дэпутатаў, 25 прагаласавалі супраць. Згодна з пратаколам Старшыня Дзяржаўнага сходу Славеніі зьяўляецца другой па значнасьці асобай у краіне, адразу пасьля прэзыдэнта Славеніі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г mag.Urška Klakočar Zupančič — National Assembly.
- ^ а б в г д z1/04_Sj9CPykssy0xPLMnMz0vMAfIjo8zivSy9Hb283Q0N3I2CTA0CXYycfIMNjA2CzQz0w8EKnPyCTD3BCrycTAwCjf19nYLMgww9jEz1o4jRb4ADOBoQpx-Pgij8xhfkhoaGOioqAgDP43ZT/dz/d5/L2dBISEvZ0FBIS9nQSEh/?idOsebe=P389 mag. Urška Klakočar Zupančič. Državni zbor.