Улан-Батар
Ула́н-Ба́тар (па-мангольску: Улаанбаатар, вымаўл. [ʊɮɑːŋ.bɑːtʰɑ̆r]) — сталіца Манголіі. Горад разьмешчаны ў цэнтральнай частцы краіны, на рацэ Туўл; у даліне, абкружанай чатырма горнымі масівамі: Баяндзурх, Чынгелтэй, Сангіна Чаіркхан і Багдчан. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора —1350 м. Плошча гораду 4704,4 км², колькасьць жыхароў — 989,9 тысяч.
Улан-Батар | |||||
манг. Улаанбаатар | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1639 | ||||
Краіна: | Манголія | ||||
Плошча: | 4704,4 км² | ||||
Вышыня: | 1350 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 1 067 472 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 226,91 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+8 | ||||
Тэлефонны код: | +976 (0)11 | ||||
Паштовы індэкс: | 210ххх | ||||
Нумарны знак: | УБ_, УН_ | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°55′16.90″ пн. ш. 106°54′19.87″ у. д. / 47.9213611° пн. ш. 106.9055194° у. д.Каардынаты: 47°55′16.90″ пн. ш. 106°54′19.87″ у. д. / 47.9213611° пн. ш. 106.9055194° у. д. | ||||
Улан-Батар | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://ulaanbaatar.mn/ |
Гісторыя
рэдагавацьДатай заснаваньня гораду лічыцца 1639 год. Тады, на беразе возера Зірыт Кагаан Нуўр адбылася ўрачыстасьць, пад час якой чатыгохгадовага Дзанабадзара прызналі ўвасабленьнем богд-гэгэнаў — рэлігійных кіраўнікоў Манголіі. Качуючая рэзыдэнцыя Дзанабадзара і яго правапераймальнікаў была названая Örgöö (палацавая юрта) — ад якой зьявілася эўрапейская назва Urga. Да другой паловы XVIII ст. гэтая рэзыдэнцыя зьмяняла сваё месца шмат разоў. Урэшце, у 1778 годзе яна спынілася на месцы сёньняшняй сталіцы Манголіі. Пачаткова Ўрга была вялікім маўзалеем, і толькі ў XIX стагодзьдзі стала асноўным цэнтрам гандлю на гарбатным шляху паміж Кітаем і Расеяй. У 1911 годзе ва Ўрзе было абвешчана аб незалежнасьці Манголіі (не прызнаная іншымі краінамі, замест гэтага ў дамове паміж Кітаем і Расеяй 1915 году была прызнана аўтаномія Манголіі ў межах Кітаю). У 1918 годзе ва Ўргу зноў увайшлі кітайскія войскі. У 1921 годзе барон Унгерн фон Штэрнбэрг са сваімі войскамі заваяваў горад і вызваліў богд-гэгэна з кітайскага палону. Некалькі месяцаў барон кіраваў горадам, пасьля чаго ў горад увайшла Чырвоная армія. 26 лістапада 1924 году была зьменена назва на Ўлан-Батар (па-мангольску: Улаанбаатар — «Чырвоны асілак», у гонар народнага героя Дамдзіна Сухэ-Батара, які пазваў Чырвоную армію на дапамогу). У 1938 годзе былі зьнішчаныя ўсе ламаісцкія сьвятыні гораду, і тры з чатырох палацаў богд-гэгэна. У 50-х — 60-х гадах ХХ стагодзьдзя распачалася вялікая будова гораду.
Транспарт
рэдагавацьГорад зьяўляецца галоўным транспартным цэнтрам краіны. Ёсьць міжнародны аэрапорт, праз горад праходзіць адгалінаваньне Транссыбірскай (трансмагольскай) магістралі. З гораду ідуць аўтамабільныя дарогі ў кірунку межаў Расеі і Кітаю.
Адукацыя
рэдагавацьВа Ўлан-Батары ёсьць вышэйшыя навучальныя ўстановы, сярод іх Мангольскі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУлан-Батар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў